У Віцебску затрыманы ксёндз Андрэй Вашчук

У пятніцу ў Віцебску быў затрыманы ксёндз Андрэй Вашчук, пробашч парафіі Святога Духа, піша @christianvision. 


102.jpg
Фота: vitvesti.by

Святару інкрымінуюць ч. 1. 23.24 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Святар знаходзіўся ў Першамайскім РУУС. Пазней яго перавялі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Суд над Вашчуком павінен адбыцца ў пачатку наступнага тыдня.