Затрыманы праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў

Пра затрыманне святара паведамляе тэлеграм-канал @christianvision. Вядома, што зараз святар знаходзіцца на Акрэсціна.


98.jpg

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык прыходу мінскага храма Богаяўлення, загадчык Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, член Епархіяльнага суда Мінскай епархіі.

Ён вядомы тым, што абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама на Плошчы Перамен служыў літыю па Раману Бандарэнку.