Інтэрактыўная праграма для школьнікаў «Зазвінелі жаўронкаў свірэлі» – 2 сакавіка-6 красавіка

28.02.2020 Афіша

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры  запрашае на інтэрактыўную музейную праграму «Зазвінелі жаўронкаў свірэлі», паказы якой будуць адбывацца з 2 сакавіка па 6 красавіка. 

“Зазвінелі жаўронкаў свірэлі”.png

 Падчас праграмы кожны ўдзельнік зможа:
– даведацца пра традыцыю гукання вясны на Беларусі;
– зрабіць вясновую птушку;
– пачуць вясновые песні-заклічкі;
– станчыць старажытны танец, павадзіць вясновы карагод;
– выратаваць вясну ад Пужайлы і Пужайніцы;
– пагуляць у вясновыя гульні і шмат іншага.

Папярэдні запіс абавязковы! Тэл. для даведак і запісу: (017) 334-56-21

г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13
Група да 20 чалавек.
Кошт: 5 руб. з кожнага ўдзельніка