Гітарыст гурта Dzieciuki Аляксей Пудзін зараз у Польшчы, зарабляе на жыццё не музыкай, а цяжкай фізічнай працай. На прадпрыемстве па зборцы мэблі ён падарваў здароўе, займеў грыжу, і цяпер яму неадкладна трэба рабіць нятанную аперацыю. Грошай на яе музыка не мае.
Аляксей працаваў эканамістам на «Гродна Азоце», з самага пачатку існавання гурта Dzieciuki з’яўляецца яго гітарыстам. Пасля выбараў 2020 года ў Беларусі быў вымушаны звольніцца і выехаць з краіны. Цяпер жыве і працуе ў Варшаве.
Зрабіць ахвяраванне на аперацыю можна па спасылцы або пакінуць каментар пад гэтым пастом на старонцы Сяргея Будкіна ў Facebook, ён з вамі звяжацца і патлумачыць, як зрабіць ахвяраванне.