• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.06.2022 | Грамадства Літаратура Тэатр

Здзек з Васіля Быкава

Двум галоўным беларускім тэатрам не пазайздросціш — занадта блізка да ўлады яны знаходзяцца. І Купалаўскі, і Тэатр юнага гледача — суседзі Адміністрацыі прэзідэнта, толькі вуліцу перайсці. А гэта значыць, што ўжо праз адно сваё месцазнаходжанне яны — у зоне павышанай увагі. Чыёй — пытанне іншае. Наконт лёсу беларускіх тэатраў разважае Антон Загорскі на старонках «Народнай Волі». 


тюз.jpg

Тэатр юнага гледача, belarustourism.by

Прынамсі, фасады гэтым тэатрам падмалёўваюць часцей за іншыя. А апошнім часам улада ўзялася не толькі за фасады. Разагнанаму ў 2020-м Купалаўскаму тэатру, нягледзячы на шматлікія кастынгі, так і не ўдалося набраць паўнавартасную новую трупу. Фактычна тэатр знішчаны — за апошнія два гады там не адбылося ніводнай гучнай прэм’еры, ніводнага бенефіса.

Незайздросная доля, як выглядае, чакае і ТэЮГ пад кіраўніцтвам новапрызначанай дырэктаркі Веры Паляковай. Мяркуючы па яе інтэрв’ю, тэатр з амаль сямідзесяцігадовай гісторыяй чакаюць вялікія змены. Змяніцца павінна ўсё — ад тэатральнага буфета да рэпертуару. Беларуская мова, якой традыцыйна трымаўся ТэЮГ, ставячы спектаклі па-беларуску, Палякову таксама не задавальняе. Настолькі не задавальняе, што спектакль па матывах знакамітай аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада» быў пастаўлены не на мове арыгінала, а ў перакладзе на рускую.

Навошта Быкаў у Беларусі па-руску? Не ў Пензе, не ў Кастраме ці Омску — у мінскім Тэатры юнага гледача! Гэта як пасмяротная аплявуха сапраўды Народнаму беларускаму пісьменніку, здзек з яго памяці. Быў бы ён жывы, я ўпэўнены, не дазволіў бы, каб яго Іван і Джулія звярталіся да беларускіх дзетак са сцэны па-руску.

Дарэчы, «Альпійскую баладу» ставяць у многіх расійскіх тэатрах. Напрыклад, у тым жа Омску. Зазірнуў я ў іхнюю афішу, а там напісана: «Альпийская баллада» — романтическая история о том, как русский Иван убегает из немецкого плена и встречает в горах итальянскую девушку«. На тым жа сайце — рэцэнзія на спектакль, дзе патлумачана, як мясцовы рэжысёр «с большим вкусом и тактом убрал из текста все социальные и политические моменты». Вось так — прыбралі «моменты», і на сцэну выйшаў высакародны рускі Іван, які цаной свайго жыцця ратуе італьянку Джулію...

Так адбываецца ў далёкім Омскім тэатры, дзе, відаць, лічаць, што «мёртвым не баліць». Але чаму Быкава русіфікуюць у тэатры беларускім?

У той жа час новая кіраўніца не збіраецца адмаўляцца і ад беларускай класікі.

О, бедныя нашы класікі, чые творы заезджыя сцэнарысты хуценька перакладуць, прыбраўшы непатрэбныя ім «моменты». Як гэта ў іх называецца — «перепёр на язык родных осин»? А мастацкі тэкст «перепереть» не так проста, ён заўсёды ўтрымлівае безліч нюансаў, пераўтварыць якія на другой мове бывае надзвычай складана. З-за чаго той жа Быкаў часта бракаваў маскоўскія пераклады. Пра тыя пераклады анекдоты складаліся. Як фразу «ў канюшыне стракаталі конікі» адзін «знаўца» беларускай мовы пераклаў (дакладней — перепёр): «в конюшне ржали лошадки». І гэткіх «лошадок» цэлыя табуны збіраліся.

А і праўда, як па-руску перадаць, напрыклад, размову беларусаў у парыльні з апавядання Максіма Гарэцкага «У лазні»? Парацца яны, хвошчуцца венікамі, а потым адзін з іх просіць: «Аджалейце там паўчахірачкі». Ды ніводзін слоўнік, ніякія гуглы не дапамогуць! А класікі літаратурнай без падобнага нацыянальнага каларыту проста не бывае.

Ставіць беларускую класіку па-руску, як тое пачала рабіць у ТэЮГу Вера Палякова, значыць частаваць айчыннага гледача эрзацам без водару і смаку. З такой рэпертуарнай палітыкай беларускія тэатры хутка ператворацца ў дадатковыя фарпосты ваяўнічага «русского мира», якіх і так у Беларусі — хоць гаць гаці і па галовах хадзі.

Зрэшты, Палякова не хавае, што арыентуецца яна найперш на Расію і менавіта перад расійскімі аўтарамі і рэжысёрамі збіраецца запаліць зялёнае святло ў давераным ёй тэатры. Дарэчы, згаданую «Альпійскую баладу» паставіла маскоўская рэжысёрка Таццяна Самбук, яна ж неўзабаве збіраецца паставіць у нас «Яўгенія Анегіна» (вядома ж, па-руску, хоць існуе выдатны пераклад Аркадзя Куляшова). Чакаецца з Масквы і рэжысёр Аляксандр Баркар. Такое супрацоўніцтва, на думку Веры Паляковай, адкрые перад ТэЮГам нябачаныя дагэтуль перспектывы — ад сумеснага фінансавання да гастроляў у Расіі. І ўжо Пскоў і Вялікія Лукі нібыта чакаюць не дачакаюцца, сам віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга зацікавіўся дзіцячым тэатрам з Беларусі.

Вялікія Лукі, можа, і чакаюць, але беларускія падаткаплацельшчыкі ўтрымліваюць ТэЮГ зусім не для гастроляў па Пскоўшчыне. Дзяржаўны беларускі тэатр павінен працаваць найперш на ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, выхоўваць у душах юных гледачоў беларускі патрыятызм. Чым ён яго збіраецца выхоўваць? «Русским Иваном, бежавшим из плена»? Пушкінскім «Яўгеніем Анегіным»? «Мухай-цакатухай», якая таксама прысутнічае ў рэпертуары ТэЮГа і з якой Вера Палякова марыць паехаць на гастролі ў Македонію?

А беларускія па мове і духу творы пачалі паціху знікаць са сцэны тэатра. Так ужо не значыцца ў афішы спектакль «Калі прачнецца Бог» паводле «Споведзі» Ларысы Геніюш, які быў пастаўлены пры папярэдніку Паляковай Уладзіміры Савіцкім, з якім Мінкультуры не працягнула кантракт. Затое з заезджымі рэжысёрамі дамовы падпісваюцца без праблем. А рэжысёры тыя (з дапамогай таго ж сумеснага фінансавання) і драматургаў сваіх падцягнуць. Зноў жа з лёгкай рукі Веры Паляковай, якая не зміргнуўшы вокам заяўляе: не бачу таленавітых беларускіх аўтараў, не знайшла, на жаль. Маўляў, і драматургаў з Расіі трэба запрасіць. І ператворыцца тады слаўны калісь Тэатр юнага гледача ў пскоўскі ці омскі філіял. А раней ТэЮГ і рэжысёраў айчынных знаходзіў, і драматургаў. Бо яны, бясспрэчна, ёсць, кепска Палякова шукала. А што да заезджых адмыслоўцаў... Нездарма ў народзе кажуць: слаўны бубны за гарамі, а як прыйдуць — роўны з намі.

Шкада, што Вера Палякова ўсяго гэтага не разумее. Не разумее, што нельга так абыходзіцца з Васілём Быкавым. Што нельга знішчаць адзін з нямногіх беларускамоўных тэатраў. Што ТэЮГ пад яе кіраўніцтвам стане безаблічным і бяздушным, бо нацыянальная драматургія на беларускай мове — гэта і ёсць аблічча і душа тэатра.

Перафарматаваны такім чынам тэатр стане для многіх вялікім расчараваннем. Бо надзея ўсё ж да апошняга тулілася ў тэатральным закуліссі. Шмат хто і дагэтуль памятае, як Вера і Уладзімір Макеі (знаная міністэрска-тэатральная сям’я) ладзілі вялікасвецкія прыёмы, чытаючы Янку Купалу і апрануўшы беларускія вышыванкі. Цікава, сёння яны тыя вышыванкі выкінулі ці проста падалей схавалі?


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Гісторыя

У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін

Суд у нямецкім Нойрупіне вынес прысуд 101-гадоваму былому ахоўніку канцэнтрацыйнага лагеру Заксэнхаўзен. Мужчыну засудзілі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Гісторыя
    У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін
    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM