• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.01.2023 | Грамадства Музыка

Хацела быць следчым, удзельнічала ў «Голасе» і патрапіла за краты з-за песні. Гісторыя Мэрыем Герасіменка

19 студзеня 2023 года мінскай спявачцы Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі пасля выканання песні гурта «Океан Ельзи», прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі» па «народным артыкуле» (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Учора ў Мэрыем быў дзень нараджэння — citydog.io прапануе ўзгадаць яе гісторыю.


63cad565161e3.jpg

Хто такая Мэрыем

Мінчанка Мэрыем Герасіменка пачала спяваць з 5 гадоў, скончыла музычную школу па класе харавых спеваў, але звязваць з гэтым сваю прафесію не планавала. Скончыла юрыдычны каледж, а пасля — юрфак адной з беларускіх ВНУ.

Марай юнай Мэрыем было стаць следчым у пракуратуры, а пасля — адвакаткай, але, як яна прызнавалася ў адным з інтэрв’ю, «абараняць вінаватых або паступаць не па сумленні — гэта не тое, чым бы я хацела займацца ў будучыні». Зрэшты, старэйшыя калегі безапеляцыйна сцвярджалі, што з такой знешнасцю ў юрыспрудэнцыі ёй рабіць няма чаго.

Спяваць у клубах дзяўчына пачала ў 15-16 гадоў, каб падтрымаць сям’ю ў перыяд фінансавых цяжкасцяў.

Як пра прафесійную спявачку пра Герасіменка загаварылі ў 2013 годзе, калі яна пачала актыўна ўдзельнічаць у музычных тэлевізійных конкурсах спачатку ў Беларусі, а пасля ў Расіі і Украіне.

Мінчанка ўдзельнічала ў расійскіх шоу «Галоўная сцэна» і «Голас»: у першым ёй адмовілі ўсе суддзі, у другім на выкананне дзяўчыны ніхто не павярнуўся. Затое яна паспяхова выступіла на шоу «Песні на ТНТ». Акрамя таго, атрымала намінацыю на прэмію «Адкрыццё года», выступала на конкурсе «Новая хваля 2013» і «Акадэмія талентаў».

У 2018 годзе Мэрыем удзельнічала ў 8-м сезоне ўкраінскага шоу «Голас краіны». Падчас сляпога праслухоўвання да яе павярнуліся трое з чатырох суддзяў: Сяргей Бабкін, Патап і Джамала. Яна праспявала Human Rag’n’Bone Man. Выступленне прысвяціла бацьку: «У мае 16 гадоў яго не стала, і толькі цяпер я зразумела, як мала часу надавала дарагому чалавеку», — распавяла тады Мерыем.

У якасці настаўніка дзяўчына абрала Джамалу і дайшла да 8-га выпуску, дзе на этапе баёў пакінула шоу.

На пытанне, адкуль такое незвычайнае імя і эфектная знешнасць, Мэрыем адказала: «У мяне мама — беларуска, а тата — араб. Можа, таму я такая сімпатычная» (смяецца).

Мэрыем піша песні, у яе ёсць свая школа Music Space у Мінску, ёсць свой гурт Meriem Band.

У сакавіку 2022 года Мэрыем размясціла допіс ў Instagram з фрагментам песні «1994» сваёй украінскай настаўніцы з наступным тэкстам: «Гэтаму відэа ўжо 4 гады, але сэнс і сіла песні зараз у самае сэрца... Pray for UKRAINE».

Знаёмыя спявачкі (яны ў Беларусі, таму пажадалі застацца ананімнымі) расказваюць: «Мэрыем неверагодна моцная і смелая, сапраўдны баец, які ніколі не баіцца выказаць сваё меркаванне. Усё, да чаго «заклікала» Мэрыем, — гэта да міру без вайны. Яна да апошняга заставалася ў Беларусі».

signal-2023-01-20-173104_004.jpeg

Як і за што яна патрапіла ў турму

Мэрыем затрымалі 4 жніўня 2022 года пасля канцэрта ў мінскім бары «Банкі-бутэлькі», дзе спявачка выконвала песню «Обійми» гурта «Океан Ельзи». Факт выканання песні па-ўкраінску абурыў беларускіх прапагандыстаў, на падтрымку якім кінуліся сілавікі.

Пасля затрымання спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а потым затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У «пакаяльным» відэа дзяўчына казала, што не ведала, што заробленыя ёю грошы будуць накіраваныя на набыццё беспілотнікаў для Украіны (раней блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал пісаў, што дзяўчына перавяла грошы на куплю «Байрактара» для Узброеных сіл Украіны).

У чацвер, 19 студзеня 2023 года, пасля амаль 6 месяцаў зняволення на Валадарцы, Мэрыем вынеслі прысуд: 3 гады «хатняй хіміі». Дзяўчыну асудзілі па «народным артыкуле» — ч. 1 арт. 342 КК РБ (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У панядзелак, 23 студзеня, Мэрыем Герасіменка спаўнілася 29 гадоў.

Калегі пра Мэрыем: «Сілаў табе, далікатная, моцная жанчына! Ты не адна»

Руся, Shuma: «Я знаёмая з Мэрыем па яе студыі, дзе мы запісвалі частку працы. Мы з ёй не шмат стасаваліся, але я бачыла Мэрыем падчас працы з вучнямі яе школы, як яна сваёй любоўю і верай запальвае ў іх таленты. У яе студыі заўсёды выдатная атмасфера!

Мэрыем вельмі добрая, светлая, спагадлівая дзяўчына і артыстка. Мне дазваляла працаваць са зніжкай, як спявачка спявачцы. Мы часам размаўлялі пра музыку, і я дакладна ведаю, што Мэрыем аддана служыць музе і людзям.

Мне было вельмі балюча назіраць яе арышт, я з усёй моцы жадаю асабіста Мэрыем і яе сям’і хутчэй перажыць гэты кашмар і не зламацца. Я глыбока перажываю, як і ўсе мы, расцягнуты на дзесяцігоддзі генацыд нашай культуры. Рэжым баіцца мастацтва, бо мастацтва не прадаецца. Людзі мастацтва заўсёды гавораць аб праўдзе, якая нязручная. Мэрыем патрапіла ў гэтыя жорны рэжыму па той жа прычыне. Сілаў табе, далікатная, моцная жанчына! Ты не адна».

Гурт Naviband: «Людзі працягваюць з’яжджаць, людзей працягваюць затрымліваць і ладзіць паказальныя суды. У турме — людзі культуры: «Ірдарат», «Тор-бэнд», «Лайтсаўнд», Мэрыем — гэта абсалютна ненармальна і дзіка».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип