• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.03.2011 | Быць беларусам Быць беларусам 2

Жанна Літвіна: “Беларускасць — гэта частка маёй грамадзянскай і прафесійнай пазіцыі”

“Быць беларусам – што гэта значыць?” — у супольным праекце Budzma.org i TUT.by вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.

— Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

— Я пачуваюся і хачу пачувацца беларускай, бо Беларусь — гэта месца, дзе я жыву і хачу жыць. Быць беларусам — гэта мой клопат пра тое, каб мая радзіма займала прыстойнае месца ў еўрапейскім кантэксце. Я хачу, каб у маіх суайчыннікаў была магчымасць інтэгравання з еўрапейскай супольнасцю. Трэба, канечне, захоўваць сваю самаідэнтыфікацыю, але і бачыць рух у бок еўрапейскасці. То бок беларускасць — гэта частка маёй грамадзянскай і прафесійнай пазіцыі.

— Якія ўнікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

— Мне вельмі не падабаюцца такія зацяганыя словы, як талерантнасць альбо памяркоўнасць. Я катэгарычна з гэтым не згодная. Канечне, цяжка вызначыць нацыю адной рысай. Але я думаю, што беларусам уласцівая ўпартасць, уменне прыстасоўвацца і выжываць. Так гістарычна склалася, што нізкі ўзровень жыццёвых патрабаванняў беларуса прадыктаваны генетычнай памяццю, бо на нашай зямлі было столькі войнаў. Гэтым уменнем прыстасоўвацца да жыццёвых цяжкасцяў я таксама б патлумачыла і сённяшнюю сітуацыю ў краіне.

— Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус.

— На першае месца я б паставіла ўсё ж такі ўтварэнне БНР. Другая значная падзея — абвяшчэнне суверэннай Беларусі пасля распаду СССР. Гэта адбылося без крыві і не было намі заваявана, таму, відаць, да канца гэтую падзею мы не ўсвядомілі.
Асабістую ролю ў маім жыцці гралі часы перабудовы. Гэта быў перыяд усведамлення таго, што мы не проста аморфная маса, а нацыя.

— Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

— Трэба захоўваць традыцыю ўшанавання памерлых. Гэта тое, на чым базуецца сённяшняя беларуская сям’я. Таксама беларусы павінныя паважаць старэйшых.

— Беларус без ведання мовы — беларус?

— Я не магу дараваць беларусам няведання мовы хаця б на побытавым узроўні. А яшчэ больш я не дарую няведання мовы журналістам, якія на дзяржаўных каналах робяць сюжэты пра беларускую культуру і дазваляюць сабе гаварыць па-руску з беларускамоўнымі дзеячамі. Я лічу гэта недапушчальным.

— Чым беларускім Вы ганарыцеся?

— Я ганаруся неверагоднай прыгажосцю беларусаў. Я вельмі люблю шчырасць і адкрытасць простых вясковых людзей, нягледзячы на нязгоду з іх грамадзянскай і палітычнай пазіцыяй. Я таксама люблю нашу прыроду.

— Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?

— Па вялікім рахунку, мы шчырыя, адкрытыя і надзейныя людзі. Мне падаецца, што да беларусаў паўсюль з павагай ставяцца як да працаўнікоў.

— Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

— Мне здаецца, што беларусы ўсё ж такі павінныя прайсці праз спазнанне саміх сябе. Мне хацелася б, каб нашыя людзі паставіліся да змены ўлады з разуменнем і ўсвядомілі ўсе складанасці, з якімі яны могуць пры гэтым сутыкнуцца. То бок мне хочацца, каб беларусы перажылі гэты пераломны час прыстойна і выйшлі з яго з той самай беларускай мудрасцю і цярпеннем.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM