• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.10.2015 | Культура

Жарэс Алфёраў: Алексіевіч — віншую, беларуская мова — мая, а Быкава я ведаў асабіста

Нобэлеўскай ляўрэат па фізыцы Жарэс Алфёраў вітае ўганараваньне Сьвятланы Алексіевіч і хоча запрасіць яе ў свой ўнівэрсытэт.

5F6D5466-E630-4DB8-8D57-447305F1241C_cx0_cy1_cw0_mw1024_s_n_r1

Жарэс Алфэраў нарадзіўся ў 1930 годзе ў Віцебску. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (2000 г.) за разьвіцьцё паўправадніковых гітэраструктураў для высокахуткаснай оптаэлектронікі. Дэпутат Дзяржаўнай думы РФ ад КПРФ, віцэ-прэзыдэнт Расейскай Акадэміі навук.

Навумчык: Спадар Алфёраў, вы нарадзіліся ў Беларусі. Як вы ўспрынялі наданьне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч?

Алфёраў: Я вельмі рады, што беларуская пісьменьніца атрымала Нобэлеўскую прэмію. Я усё шукаю яе электронную пошту, каб даслаць ёй віншаваньне.

Навумчык: А вы што-небудзь чыталі Алексіевіч?

Алфёраў: Я праглядаў, разумееце. Адзінае, што я крыху больш глядзеў — гэта «У вайны не жаночае аблічча». Я магу сказаць наступнае. Гэта шосты пісьменьнік, які піша па-расейску — яна беларуска, так, — але гэта шосты пісьменьнік, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію пасьля Буніна, Пастарнака, Шолахава, Салжаніцына і Бродзкага. І Алексіевіч. Але, за выключэньнем Шолахава, ва ўсіх астатніх Нобэлеўскіх прэміях, я б сказаў, быў элемэнт антысаветызму ў працах, за які надавалася Нобэлеўская прэмія. Я думаю, менш за ўсё гэта было ў Бродзкага. Прэмія Бродзскага ў мяне выклікала выключна станоўчую рэакцыю яшчэ і таму, што ён прадэманстраваў бліскучыя здольнасьці адначасна і як расейскі, і як ангельскі паэт.

Навумчык: А вы ня бачыце нейкага палітычнага складніку?

Алфёраў: Напэўна, напэўна ён, магчыма, і ёсьць, але ў выпадку са Сьвятланай Алексіевіч… Па-першае, ужо часы іншыя, гэта раз. Па-другое, у мяне такое ўнутранае перакананьне, што ў яе гэта абсалютна шчыра. Я ня ўпэўнены, скажам, у шчырасьці Салжаніцына, у тым ліку і ў ягоным «Гулагу», і ў шмат якіх іншых рэчах. Хаця ён канечне, цудоўны пісьменьнік, і для мяне «Матронін двор» — яго лепшы твор. А вось у Алексіевіч, я думаю, гэта цалкам шчыра. Можна пра гэта размаўляць. Я думаю, я б з задавальненьнем зь ёй сустрэўся і паразмаўляў. І ў нашай Беларусі, і запрасіў бы яе да сабе ў акадэмічны ўнівэрсытэт. Я абавязкова яе прачытаю. Але з таго, што я цяпер пасьпеў паглядзець, гэта, безумоўна, шчыра і цікава. І я думаю, што яна цалкам заслужыла прэмію.

Навумчык: Вы родам зь Віцебску. Скажыце, а віцябляне і ўвогуле беларусы могуць вас таксама лічыць «сваім» нобэлеўскім ляўрэатам?

Алфёраў: Ну, а як жа? Беларусы мяне і лічаць сваім нобэлеўскім ляўрэатам. Ня толькі віцябляне, але й мянчане. І калі я прыяжджаю ў Беларусь, я прыяжджаю ў сваю родную краіну.

Навумчык: Гэта справядліва так лічыць?

калі вы сёньня едзеце на аўтамабілі з Расеі ў Беларусь, у Пскоўскай вобласьці (асабліва летам гэта дакладна бачна) вы едзеце між палёў, што парасьлі бур’янам, — а потым пераяжджаеце і трапляеце ў сучасную, цывілізаваную эўрапейскую краіну.

Алфёраў: Ну я там ня толькі нарадзіўся, я там скончыў школу. Мае бацькі пражылі практычна ўсё жыцьцё там. У мяне ўсе беларускія карані. Я люблю наш цудоўны народ. Я магу сказаць, што я неаднаразова казаў, што калі вы сёньня едзеце на аўтамабілі з Расеі ў Беларусь, у Пскоўскай вобласьці (асабліва летам гэта дакладна бачна) вы едзеце між палёў, што парасьлі бур’янам, — а потым пераяжджаеце і трапляеце ў сучасную, цывілізаваную эўрапейскую краіну.

Навумчык: І такое пытаньне, паколькі вы — для мяне, прызнацца, нечакана — выявілі такія адносіны да Бродзкага, і як фізык выказалі добрае веданьне літаратуры. Цяпер шмат пішацца (і New Yorker сёньня напісаў), што ўпершыню за доўгі час атрымала прэмію аўтар літаратуры нон-фікшн — не бэлетрыстыкі, не раманаў мастацкіх, а менавіта аўтар дакумэнталістыкі. Гэта ўпершыню пасьля Чэрчыля.

Алфёраў: Разумееце, ёсьць вялікая розьніца паміж дакумэнталістыкай Чэрчыля і творамі Сьвятланы Алексіевіч. Дакумэнталістыка Чэрчыля… Я думаю, тады шмат хто быў зьдзіўлены Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры. Канечне, Чэрчыль цудоўна пісаў свае прамовы. Прэмія была нададзеная за шасьцітамовік мэмуараў. Вядома, што калі ў 1953 годзе Чэрчылю паведамілі, што ён ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, ягоная рэакцыя была такая: «Спадзяюся — не за мір?» Гэтым самым, дарэчы, ён адразу паставіў прэмію за мір на пэўны ўзровень. Вось. Але ў Чэрчыля — гэта дакумэнталістыка, і большая частка шасьцітамовіка — гэта дакумэнты, акрамя ўсяго іншага. Хаця месцы ёсьць бліскуча напісаныя. Я да гэтага часу ў захапленьні ад ягонай бліскучай прамовы 22 чэрвеня 1941 году. А Алексіевіч — гэта ўсё ж і журналістыка, і літаратура. Літаратура! Магчыма, нават новы жанр літаратуры… Хаця, напэўна, не яна зьяўляецца тут першым аўтарам. Не дарэмна і Алеся Адамовіча прыгадваюць.

Навумчык: І Данііла Граніна …

Алфёраў: Данііла Граніна ў меншай ступені, Адамовіч больш яркі ў гэтым пляне, хаця, магчыма, у мяне не зусім аб’ектыўны погляд. Гэта — літаратура. І не дарэмна яны адзначылі, што ў літаратуры, якую яна стварыла, галасы людзей чуюцца. Але гэта трэба было змагчы напісаць! Таму яна для мяне — пісьменьніца, я шкадую, што я мала яе чытаў. І канечне, прачытаю і буду рады зь ёй пазнаёміцца.

Навумчык: А каго зь беларускіх пісьменьнікаў вы ведаеце, акрамя Адамовіча? Магчыма, Быкава?

Алфёраў: Ну, Васіля Быкава я ведаў асабіста і вельмі добра да яго ставіўся. Увогуле, трэба сказаць, што калі вучыўся ў школе пасьля вайны ў Менску, дык маім бліжэйшым сябрам быў Ігар Атраховіч, сын Кандрата Крапівы. І пісьменьнікаў таго часу — і Коласа, і Міхася Лынькова, і Пятруся Броўку, і Пятра Глебку, і Куляшова — я ўсіх іх ведаў! Юнаком іх ведаў. Я вельмі захапляўся Куляшовым. Ягоная паэма «Сьцяг брыгады» — гэта бліскучы твор.

Навумчык: Вы напэўна, маглі б і па-беларуску размаўляць, калі б прыгадалі?

Алфёраў: (Пераходзіць на беларускую) А як жа? Гэта ж мая мова.

Навумчык: Усяго добрага вам і дзякуй за гутарку!

Алфёраў: Калі ласка!

Сяргей Навумчык

svaboda.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип