Жарсць… Спакуса… Насланнё…

20.10.2011 Афіша

Некалі вядомы тэнісіст перажывае не найлепшыя часы. Трэба неяк знайсці сваё месца ў жыцці, а тут ён яшчэ на сваё гора спаткаў Нолу, тыповую «фатальную жанчыну», ад якой не варта чакаць анічога, акрамя непрыемнасцяў. Крыс закохваецца ў Нолу, а яна тым часам сустракаецца з ягоным сябрам Томам…

Беларускі кінаклуб “Рухапіс” прадстаўляе. «МАТЧ-ПОЙНТ» Вудзі Алена ПА-БЕЛАРУСКУ!

Намінант прэміі «Оскар», удзельнік Канскага кінафестывалю.

«Match point» (Вялікабрытанія, 2005)

Рэжысёр – Вудзі Ален.

У галоўных ролях: Скарлет Ёхансан і Джонатан Рыс-Маерс.

Жанр – драма / трылер.

Працягласць – 2 г. 5 хв.

 

 

 

25 КАСТРЫЧНІКА 19:00

ФІЛФАК БДУ (вул. Карла Маркса, 31)

АЎД. 304

 

УВАХОД ВОЛЬНЫ.