Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак

Так склалася, што ў нашай краіне не так і шмат выданняў на беларускай мове для дзетак. Наўскідку прыгадваюцца “Бярозка”, “Вожык”, “Вясёлка” і “Гарбузік”.

З сакавіка 2019 года ў Беларусі выходзіць анлайн-часопіс для дзяцей ад 6 гадоў "Жэўжык". Пабачылі свет ужо 4 нумары.

zheuzhyk-mini.jpg

На думку каманды, якая займаецца выданнем, “сучасны, добра зроблены часопіс – гэта адзін з рэальных спосабаў зацікавіць дзяцей беларускай мовай”.

Не так даўно распачалася краўдфандынгавая кампанія з мэтай выдання папяровай версіі часопіса.

“Беларускамоўныя дзеці пазбаўленыя элеметарнага: развіваць свае навыкі чытання і пісьма на роднай мове па-за школай. Таму вельмі важна зрабіць і друкаваную версію "Жэўжыка", каб ён стаў больш даступным для маленькіх чытачоў”, – адзначаюць стваральнікі.

77377789_162680334969024_8760268785891409920_n.jpg

Падтрымаць выданне новых папяровых нумароў, а таксама спампаваць ранейшыя можна тут. Там жа можна прачытаць водгукі бацькоў, якія ўжо пазнаёмілі сваіх дзетак з “Жэўжыкам”.

Падпісвайцеся таксама на старонкі часопіса ў Facebook i Instagram!



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!