Жыццё расійскай камуналкі вачыма французскага фатографа паказваюць у Гродзенскай выставачнай зале

Выстава, якую паказвалі ў Мінску ў межах Месяца фатаграфіі, дабралася да Гродна. У ёй адлюстравана тое, што ўбачыла французская фатограф Франсуаза Юг’е, пажыўшы некалькі год у звычайнай піцерскай камуналцы.

Упершыню аўтарка спынілася ў камунальнай кватэры ў знаёмых у 1991 годзе. Тады ж і вырашыла, што абавязкова вернецца, каб зняць незвычайнае для яе жыццё на фота. У выніку вярнулася праз 10 год, у 2001-м.

Праект цягнуўся да 2007-га: кожныя два месяцы Франсуаза вярталася ў камуналку. Агулам Франсуаза пабывала ў 40 камуналках, зняла каля 10 з іх, і дасканала вывучыла лад жыцця іх насельнікаў.

Зараз той постсавецкі свет ужо збольшага знік, кватэры засялілі іншыя людзі, часта студэнты. Праект Юг’е тым больш каштоўны, што многія героі дазволілі фатаграфаваць сябе ў нечакана інтымнай абстаноўцы.

 

 

 

 

 

 

 

 

Пабачыць выставу Франсуазы Юг’е “Камуналка” можна да 30 лістапада. Уваходны білет: 20 000 (15 000 для студэнтаў).

Фота Вольгі Мілавай, Твой стыль

Тэгі: