Культурніцкія сустрэчы з удзелам знакамітага артыста Юрася Жыгамонта і старшыні Таварыстава аховы помнікаў Антона Астаповіча прайшлі ў вёсках Вярэйкі і Рэпля Ваўкавыскага раёна Гарадзенскай вобласці 21–22 верасня.
Антон Астаповіч заклікаў не сядзець на месцы і ствараць краязнаўчы рух у сваіх мясцінах.
Астаповіч: “Павінен быць шырокі грамадскі краязнаўчы рух, каб стварыць сапраўдны турызм. Не трэба сядзець на адным месцы і чакаць, пакуль з Мінску прыедзе начальства. Трэба “піярыць” свой край самім”.
Вынікам сустрэч было тое, што мясцовыя жыхары перадалі Антону Астаповічу і Юрасю Жыгамонту вялікую колькасць краязнаўчых матэрыялаў для сцэнароў наступных тэлепраграм “Падарожжы дылетанта”.
На сустрэчах прысутнічала ў суме каля 120 чалавек.
Публіка шчыра прымала выступоўцаў, актыўна ўдзельнічала ў размове, а таксама атрымала за самыя цікавыя пытанні новыя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і праходзілі культурніцкія сустрэчы.
Тэгі: Ваўкавыск, Гарадзеншчына