• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.02.2022 | Культура Адукацыя Літаратура

«Жыццё па Коласу» – круглы стол у Нацыянальнай бібліятэцы да 140-годдзя паэта

4 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў круглы стол да 140-годдзя Я. Коласа і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


DSCN2142.JPG

Дом-музей Я. Коласа з’яўляецца цэнтрам культурнага жыцця, захоўвае дух свайго часу і падтрымлівае атмасферу гасціннасці і сардэчнасці. Пра гэта распавяла яго дырэктар Ірына Уладзіміраўна Мацяс. У 2022 годзе музей прапануе сваім наведвальнікам лекцыі пра жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа, інтэрактыўныя праекты: квэст-гульню па экспазіцыі музея «Таямніцы дома Песняра», інтэрактыўную гульню " Жыццё па Коласу«, цыкл творчых мерапрыемстваў: літаратурны чацвер, сустрэчы з творчай інтэлегенцыяй у Доме-музеі Я. Коласа, спец-праекты музея: «У дзень вяселля — у музей», «Выпускны ў Доме Коласа», літаратурна-музычныя вечары «Кватэрнік у дзядзькі Якуба» — сустрэчы з паэтамі, музыкантамі.

DSCN2126.JPG

Падарожжны па мясцінах Коласа

Будзе прапанавана здзейсніць экскурсіі па мясцінах, звязаных з дзейнасцю Якуба Коласа: Акінчыцы, дзе нарадзіўся Я. Колас, а таксама — Смольню, Ласток Філіял «Мікалаеўшчына» прапануе наведанне мемарыяльных і літаратурных экспазіцый, экскурсійны маршрут «Акінчыцы — Альбуць — Смольня», паход выхаднога дня «Свет раслін на службе сям’і», збор лекавых раслін, кансультацыі траўніка.

Шэраг разнастайных мерапрыемстваў у гэтым годзе

Нацыянальная бібліятэка і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў межах святкавання юбілея 140-годзя з дня нараджэння народнага песняра. «Цягам года адбудуцца супольныя мерапрыемствы разам з літаратурным музеем, пройдуць канферэнцыі, круглыя сталы, лекцыі коласазнаўцаў для шырокай публікі, — паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша. — Змогуць адбыцца шматлікія выставачныя мерапрыемствы з прадстаўленнем яго выданняў, дэманстраваннем рукапісаў народнага песняра, музычных дакументаў, нотных запісаў народнага паэта. Будуць запланаваныя музейна-педагагічныя заняткі адукацыйна выхаваўчага характару.

DSCN2141.JPG

Нацыянальная бібліятэка — коласаўская скарбніца

Нацыянальная бібліятэка валодае вялікі рэсурсамі, звязанымі з творчасцю Я. Коласа. У галоўнай сховішчах галоўнай скарбніцы краіны захоўваецца першая кніга Я. Коласа „Другое чытанне для дзяцей беларусаў“, тут зберагаюцца каля 100 выданняў Я. Коласа, 70 аўдыё-візуальных дакументаў, каля 200 нотных запісаў музычных твораў, вялікая колькасць мастацкіх твораў (вядомых мастакоў-графікаў В. Шаранговіча і Г. Паплаўскага, і іншых), 42 аўтарэферата кандыдацкіх дысертацый айчынных навукоўцаў на тэмы творчасці Я. Коласа.

Асаблівая ўвага будзе нададзена педагагічнаму аспекту спадчыны Я. Коласа, бо ён пачынаў сваю працу як педагог, потым перайшоў да літаратурнай і навуковай дзейнасці» — адначыў А. А. Суша.

Эла Дзвінская

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога

Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Літрадыё вярнулася

Раней гэта быў вялізны архіў пісьменніцкіх галасоў, пісьменнікі і пісьменніцы чыталі там свае творы. А зараз мы пашырыліся, —...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип