Жыватворная сіла бярозавіку

31.03.2010 У краіне

Бярозавы сок, або бярозавік, як яго называюць у народзе, — вельмі каштоўны прадукт, які аказвае дабратворны ўплыў на ўвесь арганізм чалавека. Рэч у тым, што вясной бяроза быццам аддае нам свае жыццёвыя сілы, якія назапасіла за доўгую зіму. Пакуль не распусціліся клейкія лісцікі, у бяроз пачынаецца рух сокаў, так званы “плач бярозы”. (Дарэчы, назву дрэва “бяроза” лінгвісты звязваюць з дзеясловам “берагчы”. Гэта абумоўлена тым, што славяне лічылі бярозу божым дарам, які аберагае чалавека.)

Тэкст цалкам.