Жывая Бібліятэка шукае “Жывыя Кнігі”, каб разбураць стэрэатыпы

Ці знаёма вам адчуванне, калі хочацца растлумачыць, што ўсё не так, як здаецца на першы погляд ці як распавядаюць СМІ? Ці бывала калі-небудзь такое, што вы чулі ў свой бок: “Сам_а вінаваты_ая! З такімі так і трэба!”? Ці сутыкаліся з непаразуменнямі ў беларускім грамадстве?

Афіша_пошук_Кніг_31.10.19.jpg

Жывая Бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з гасцямі. Арганізавана Жывая Бібліятэка так жа сама, як і звычайная: “чытачы_кі” прыходзяць, запаўняюць “бібліятэчную картку”, выбіраюць “Кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часу.

Як “Жывая Кніга” вы зможаце знайсці аднадумцаў, выгаварыцца на важныя тэмы ці пераасэнсаваць іх, лепш зразумець сябе. Мы будзем намагацца стварыць як мага больш добразычлівы асяродак і забяспечыць канфідэнцыяльнасць размоў.

Калі вы:

• Належыце да пэўнай сацыяльнай группы, у дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы,

• Сутыкаецеся са стыгматызацыяй у паўсядзённым жыцці,

• Маеце спецыфічны досвед / прафесію / стыль жыцця / светапогляды, якія выклікаюць шмат пытанняў і неадназначных рэакцый “большасці”,

• Марыце зрабіць свой унёсак у змяненне свету, беларускага грамадства, светапогляду асобных людзей,

• Гатовыя да шчырага дыялогу пра набалелае; адкрыцца і рассказаць як гэта, быць “Іншым”,

то мы будзем рады запрасіць вас на мерапрыемства ў ролі “Жывой Кнігі”! Для таго, каб далучыцца, трэба запоўніць заяўку да 31 кастрычніка.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у фармаце, вы можаце звяртацца ў асабістыя паведамленні Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у сацыяльных сетках (ВК ці Фэйсбук) альбо пісаць лісты на human.library.belarus@gmail.com.

Больш інфармацыі пра нас і пра фармат “Жывой Бібліятэкі” шукайце на сайце humanlibrary.by.

Паводле арганізатараў