Выступ Змітра Бартосіка на Глыбоччыне

Бард Зміцер Бартосік 4 сакавіка выступіў з канцэртамі ў двух мястэчках Глыбоччыны — вёсках Падсвілле і Галубічы. Імпрэзы праходзілі ў падсвільскай музычнай школе і ў Палацы культуры Галубічаў.

Вядомага барда прыйшлі паслухаць людзі рознага веку. Сярод іх былі як даўнія прыхільнікі яго творчасці, так і людзі, якія чулі імя спевака ўпершыню. Асаблівую цікавасць да яго музыкі выявілі вучні музычнай школы. Так пракаментаваў свае ўражанні ад канцэрту сам Зміцер Бартосік:

— Я заўжды з насцярогай стаўлюся да выступаў перад невялікай аўдыторыяй. Але ў музычнай школе канцэрт прайшоў на ўра. Мне вельмі спадабалася, што 12-гадовыя вучні вельмі правільна ўсё ўспрымалі: там дзе трэба было смяяцца, яны смяяліся, там дзе трэба было быць сур’ёзнымі — заставаліся сур’ёзнымі”.

У выкананні вядомага барда прагучалі яго найлепшыя кампазіцыі з альбомаў “Гандураскі серыял” і “Дарога на Вільню”.

Канцэрты ладзіліся ў межах кампаніі “Будзьма!”.

Тэгі: