Суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны арганізавала дзве сустрэчы з вядомым беларускім літаратарам, выканаўцам бардаўскай песні, журналістам Змітром Бартосікам, якія прайшлі 29 верасня.
Пешая сустрэча адбылася днём ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, дзе выканаўца выступіў перад студэнтамі гісторыка-філалагічнага факультэта, а другая ў вечары ў бібліятэцы імя Я.Коласа ў Наваполацку.
Кожная сустрэча сабрала больш за 60 чалавек, пераважна вучнеўскай і студэнцкай моладзі.
Перад аматарамі беларускай бардаўскай песні сп.З.Бартосік выканаў творы вядомых расейскіх бардаў – У.Высоцкага, Б.Акуджавы, Л.Уцёсава і інш. у перакладзе Рыгора Барадуліна. Акрамя таго прагучалі песні з альбому выканаўцы «Дарога на Вільню».
Іншы погляд і фоткі на сайце сяброў https://makasin.info/
Тэгі: Наваполацк, Полацк