Сяргей Панізьнік: “Вяртанне са спадчыны культурнага здабытку”

Імпрэза з нагоды 10-годдзя Музея радзімазнаўства з удзелам яго заснавальніка Сяргея Панізьніка, а таксама барда і мастака Андрэя Плясанава і пісьменніка Васіля Якавенкі адбудзецца ў мястэчку Лявонпаль Мёрскага р-ну Віцебскай вобласці 27 верасня.

На імпрэзе таксама будзе паказанае слайд-шоў з дакументальнымі фотаздымкамі Лявонпаля (будуць дэманстравацца старыя фота местачкоўцаў),  гучаць галасы мясцовых жыхароў (якія былі запісаныя пісьменьнікам у 1960–70 гады), а таксама плануецца экскурсія па музеях Лявонпаля.

Сустрэча з нагоды юбілея распачнецца ў 12.00, у сельскім цэнтры культуры і вольнага часу, які знаходзіцца па адрасу вул. Савецкая.

Імпрэза ладзіцца ў межах  кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: