Зміцер Вайцюшкевіч працягвае ездзіць па Беларусі з сольнымі выступамі

Гэтым разам артыст завітае ў мястэчка Бобр Крупскага раёну Мінскай вобласці і ў г.Ворша Віцебскай вобласці 5 лютага.

У мястэчку Бобр выступ адбудзецца ў сярэдняй школе і распачнецца ў 12.00, а ў Воршы канцэрт распачнецца ў доме састарэлых у 15.00.

Зміцер Вайцюшкевіч таксама завітае і на мінскае прадпрыемства “Белдзяржлес” (вул.Чыгуначаная 27)  9 лютага. Пачатак выступу для супрацоўнікаў прадпрыемства – у 17.00.

Сольныя канцэрты ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,