«Два гады таму ў стужцы ФБ я ўбачыла ліст Максіма Знака... з турмы. Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласцi мелодыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве», — напісала Ганна Шаркунова.
«З таго часу прайшло шмат падзей... але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэтую мелодыю ўнутры, спявала яе... і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню.
Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў... Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі — у невядомасць.... Цэлае пакаленне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць... або ўжо страціла назаўжды...
Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага свету. Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем ў іх сэрцы часцінку Беларусі... .Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому.
Гэтая дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыццё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра», — напісала спявачка .
Знакi
Колькі незнаемых
І неверагодных
Сёлета ўбачыў упершыню...
Новых маіх родных
Некалькі мільёнаў...
Сёлета я знайшоў сваю сям’ю...
Станавіся побач і спявай, каб пачуў
Неверагодны край.
Позіркам сустрэцца
І адчуць як сэрца
Абдымае сонечны прамень.
Проста быць сабою,
Проста жыць с любоўю,
Проста быць, і ведаць:
Будзе дзень!