• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.11.2021 | Грамадства

Знайшлі кажана? Адпраўляйце ў «санаторый»!

У кажаноў, якія прачнуліся ад зімовага сну раней часу, мала шанцаў выжыць. Як іх выратаваць і навошта гэта рабіць, тлумачыць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).


photo (14 of 98).jpg

Кажаны харчуюцца насякомымі, прычым паядаюць іх у вялікай колькасці. Частка рукакрылых злятае на зімоўку ў вырай, а іншыя наступленнем маразоў, калі ўжо не могуць здабыць корму, засынаюць. Пры гэтым яны зніжаюць тэмпературу цела да тэмпературы навакольнага асяроддзя. Калі падчас сну звярка нешта ці нехта патурбуе і ён прачнецца, то на выхад з гібернацыі ён патраціць столькі энергіі, што можа не дажыць да вясны.

photo (21 of 98).jpg

— Позняй восенню жыццё кажаноў даволі складанае і напружанае, — кажа хіраптэролаг Аляксей Шпак. — Гэта пара міграцый, размнажэння, а таксама пошуку месцаў для зімоўкі. Няўстойлівая тэмпература прымушае кажаноў раз-пораз рабіць спробы ўладкавацца на спячку, але гэтая спячка перарываецца праз чарговае пацяпленне. Таму ў гэты час кажаны пачынаюць часта з’яўляцца ў пад’ездах, кватэрах і на балконах шматпавярховікаў. Час ад часу непрытомных ад паніжэння тэмпературы жывёл знаходзяць на зямлі.

photo (30 of 98).jpg

У сталіцы ратаваць такіх кажаноў дапамагаюць валанцёры Мінскага цэнтра рэабілітацыі рукакрылых «Кажанаполіс». Ён пачынае свой чацвёрты сезон. Тут прымаюць кажаноў, знойдзеных людзьмі, і дапамагаюць ім перазімаваць. Звяркоў узважваюць, кормяць і адпраўляюць у «санаторый» — звычайны халадзільнік. Там стабільная і прыдатная для кажаноў тэмпература.

photo (66 of 98).jpg

Правісеўшы ўсю зіму ў мяшэчках-спальніках, вясной яны праходзяць фінальны агляд, атрымліваюць пачастунак, а затым іх выпускаюць на волю. Мінулай вясной «Кажанаполіс» толькі ў Мінску выпусціў на волю 42 кажаны, якія паспяхова перазімавалі.

photo (93 of 110).jpg

«Кажанаполісу» патрэбныя валанцёры, якія маглі б забіраць звяркоў на зімоўку, займацца дакормам, а таксама валанцёры з ветэрынарнай адукацыяй. Калі вы знайшлі кажана ў Мінску ці каля яго або хочаце быць валанцёрам «Кажанаполіса», тэлефануйце: +375 29 213 92 57 (А1, Viber, Telegram, WhatsApp).

Кажаны — бясшкодныя стварэнні, хаця вакол іх існуе шмат стэрэатыпаў. Яны не агрэсіўныя, самі ніколі не нападуць на чалавека, калі іх не чапаць. Калі ж трэба ўзяць звярка ў рукі, рабіце гэта ў шчыльных пальчатках ці праз шчыльную тканіну.

photo (94 of 98).jpg

Даказана, што кажаны не бяруць удзелу ў цыркуляцыі COVID-19 у чалавечай папуляцыі. Але людскія ірацыянальныя страхі часам прыводзяць да гібелі цэлых калоній. Пры гэтым на аднаўленне папуляцый многіх відаў патрэбныя дзесяцігоддзі: самкі рукакрылых могуць нарадзіць толькі 1-2 кажанятак у год.

Трэба ведаць, што з 19 відаў кажаноў Беларусі восем уключаныя ў нацыянальную Чырвоную кнігу, але ўсе знаходзяцца пад строгай аховай дзяржавы.

photo (97 of 98).jpg

Жывуць кажаны ад некалькіх да 10-15 гадоў, хаця некаторыя асобіны — нашмат даўжэй. Самы стары вядомы навуцы кажан пражыў 43,5 гады, гэта была начніца Бранта — від, які сустракаецца і ў Беларусі.

photo (101 of 110).jpg

Мінскі цэнтр рэабілітацыі рукакрылых «Кажанаполіс» створаны дзякуючы ініцыятыве Мінскага гарадскога аддзялення АПБ і працуе ў партнёрстве з Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства (РЦЭК) і Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. Грошы на халадзільнік-«санаторый» былі сабраныя на краўдфадынгавай платформе «Мае сэнс». «Кажанаполіс» працуе па адрасе Мінск, вуліца Макаёнка, 8, на базе РЦЭК.

Паводле прес-рэлізу АПБ, фота — Дзмітрый Новікаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип