• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.06.2022 |

Знесці ці пакінуць? Няўчасныя думкi

Артыкул «Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй» Паўла Хадзінскага выклікаў вялікую дыскусію ў сацыяльных сетках. Сваім меркаваннем на гэтую тэму падзяліўся і  сталы аўтар «Новага Часу», перакладчык і публіцыст Вольф Рубінчык. Пытанні помнікаў, шыльдаў, тапанімікі, без сумневу, досыць важныя. Аднак асабіста мне бачыцца, што ў новай вольнай Беларусі найперш маюць быць развязаныя іншыя праблемы.


000.jpg

Адна з ключавых — як вярнуць давер грамадства да дзяржаўных органаў, бо неабходна ж будзе на досыць працяглы час захаваць ix легітымнасць... Каб правесці якасную канстытуцыйную рэформу (цяперашні «асноўны закон» ацаніў бы на 2,5 з 10, а трэба дасягнуць хаця б 7 з 10), уключыўшы «абарону ад дурня», без чаго змены ў сімвалічным полi наўрад ці набудуць незваротны характар.

Мяркую, будучым пераможцам не зашкодзіла б засвоіць урокі 1990-95 гг. Тагачасная апазіцыя, у Вярхоўным Савеце i не толькі, дамаглася зацвярджэння бел-чырвона-белага сцяга i герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў, правяла сваix кандыдатаў у некаторыя мясцовыя саветы, мела пэўны ўплыў на дзяржпалiтыку ў сферы адукацыі i культуры, але да вырашальных пасад не дабралася. У выніку на прэзiдэнцкix выбарах 1994 г. у другі тур выйшлі «савецкія людзі» (Кебiч, Лукашэнка), i неўзабаве амаль усё было «адкручана» назад.

Калi зараз i заглыбляцца ў тэму помнiкаў, то лепей думаць пра тыя, што пажадана паставіць, а не пра тыя, што «муляюць вока». Так, мне даўно карціць, каб у Мінску з’явіўся паўнавартасны помнік якому-небудзь аўтарытэтнаму доктару канца XIX-пачатку XX стст., напрыклад, Сяргею Урванцову, ініцыятару стварэння ў Мінску «хуткай дапамогі». Альбо прынамсі можна было б паставіць агульны памятны знак выбітным медыкам, пакуль яшчэ недаацэненым у сталічнай прасторы.

На калектыўную памятку (такой магла б стаць калона або стэла з прозвішчамі) заслугоўваюць i тыя, хто закладаў падмурак палітычнай аналітыкі ў сучаснай Беларусі:

— Алег Багуцкi (1968–2017);

— Iрына Бугрова (1954–2011);

— Анатоль Майсеня (1959–1996);

— Святлана Навумава (1956–2011);

— Сяргей Панькоўскi (1956–2009);

— Аляксандр Патупа (1945–2009);

— Уладзiмiр Роўда (1955–2021);

— Вiталь Сiлiцкi (1972–2011);

— Вiктар Чарноў (1957–2013).

Яднае гэтых людзей тое, што яны глынулі «паветра свабоды» канца 1980-х — пачатку 1990-х, i потым не жадалi ўдаваць з сябе паслухмяных дурняў... Ix аналітыка была рознай паводле ўзроўню, але ўнёсак кожнага/кожнай нечым каштоўны. Характэрна, што ніхто не дажыў да 70 — бадай усе «згарэлі на працы».

Групай рызыкі ў Беларусі з’яўляюцца i медыяменеджары, якім таксама няблага было б паставіць у цэнтры сталіцы (дапусцім, побач з Домам прэсы) калi не помнік, то памятны знак:

— Юрый Базан (заснавальнiк i галоўны рэдактар «Аўтарадыё») — пражыў 53 гады;

— Эдуард Брокараў (горацкая газета «УзГорак») — 49;

— Вiктар Валадашчук («Газета Слонiмская») — 61;

— Iгар Гермянчук («Свабода», «Навiны», часопiс «Кур’ер») — 41;

— Юрый Зiсер (тутбай) — 59;

— Аляксей Кароль («НЧ») — 70;

— Алесь Лiпай (cузаснавальнiк i дырэктар Белапана) — 52;

— Пётр Марцаў («БДГ») — 52;

— Юрый Шырокi (намдырэктара Белапана) — 36.

Спісы, вядома, няпоўныя, дый ідэю ніколі не позна дапрацаваць.

I ўсё ж каліва пра помнікі, якія П. Хадзiнскi аднёс да катэгорыі «са спрэчнай рэпутацыяй»... Я не фанат мітрапаліта Філарэта (1935-2021), але з цяжкасцю ўяўляю сабе абставіны, у якix выступiў бы за знос/перанос манумента, пастаўленага ў памяць пра гэтага праваслаўнага дзеяча. Выказванні? Многія пісьменнікі XX ст., дый ранейшых эпох, паводзілі сябе «неадназначна», але, як той казаў, любiм мы ix не за тое...

Паспешліва паважаны Павел ацаніў i помнік Максiму Горкаму ў аднайменным дзіцячым парку: «Складана прасачыць, калi i што зрабiў галоўны пісьменнік сацыялізму ў Беларусі цi для яе...» Адносiны М. Г. да Беларусі былі прыязныя; ён моцна (i хутчэй дадатна) паўплываў на айчынную літаратуру, што нават у вiкiпедыi адлюстравана: «Максiм Горкi актыўна чытаў газету "Наша Нiва", цiкавiўся беларускім фальклорам» i г.д.

Ставіць новыя помнікі Горкаму (а таксама Пушкiну, Гогалю, іншым прадстаўнікам старой расiйскай культуры), можа, i не варта, але ўжо ўзведзеныя чапаць не трэба. Няхай нагадваюць пра часы, калi да пiсьменнiкаў прыслухоўваліся, калi краснае пісьменства было i філасофіяй, i школай жыцця, «звала з цемры да святла».

Ад рэдакцыі «Новага Часу»: мы лічым слушным меркаванне шаноўнага спадара Рубінчыка наконт асобаў, якія заслугоўваць памятных знакаў у новай Беларусі. 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM