З мемарыяла ў Парку Чалюскінцаў знікла згадка пра сталінскія рэпрэсіі

У жніўні 2023 года з мемарыяльнага знака ў Парку Чалюскінцаў у Мінску ўжо прыбіралі згадку пра тое, што: «У гэтым лесе ў 20-30-я гады знішчалі нявінных людзей», піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».


Miemaryjaĺny znak

Мемарыял, які быў устаноўлены ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, летась абнавілі і праз некаторы час узгадванне аб ахвярах вярнулі на месца.

Аднак зараз гісторыя паўтараецца. Каля месяца таму з мемарыяла ў Парку Чалюскінцаў зноў прыбралі таблічку, якая нагадвала ў памяць аб кім наогул быў пастаўлены дадзены мемарыял.