17 траўня паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Гомель, дзе ў межах камнаніі “Будзьма беларусамі!” правялі дзве творчыя сустрэчы: у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту і Ў Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна. “
Гэта другая за вясну нашая паездка ў Гомель. Справа ў тым, што нашае першае выступленне ў БДУЦе вельмі спадабалася студэнтам-транспартнікам, і мы паабяцалі яшчэ раз наведацца да іх у госці. Гэтым разам сустрэча прайшла не менш паспяхова, а галоўнае, што мы знайшлі паразуменне з будучымі інжынерамі беларускіх дарог. Яны актыўна ўключаліся ў размову, чыталі вершы, спявалі, задавалі нечаканыя пытанні. Як вынік — дамова на будучае супрацоўніцтва.
Сустрэча ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна насіла адрасны характар. Яна была прысвечана 70-гадоваму юбілею старшыні Гомельскага аддзялення СБП, вядомамау беларускаму пісьменніку Анатолю Бароўскаму. Акрамя нас павіншаваць юбіляра на вечарыну завіталі гомельскія літаратары: Іван Штэйнер, Таіса Мельчанка, Алесь Бардоўскі, Ларыса Раманава, а таксама прадстаўнікі гарадскіх улад,” — паведамілі выступоўцы.

