Зноў акрыляе родная зямля

21 чэрвеня 2011 года ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” а 18-й гадзіне ў бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна г. Наваполацка адбудзецца вечарына-сустрэча “Зноў акрыляе родная зямля”. У сустрэчы возьмуць удзел Іна Мароз, Людміла Мяхедка, Міхась Зудзілаў, Дзмітры Пугачэўскі, бард Таццяна Беланогая і галоўны госць — палачанка, якая цяпер жыве ў Палтаве — Іна Снарская.

Чакаем вас па адрасе: Наваполацк, вул. Юбілейная, 1. Вечарына арганізаваная літаратурным аб’яднаннем “Крылы”.

Тэгі: