Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе альбом “Зорка Дзіва” на вершы Уладзіміра Някляева

05.04.2019 Афіша

24 красавіка на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры імя Шарко ў Мінску Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новую праграму на вершы паэта Уладзіміра Някляева. У альбом, запісаны з варшаўскім струнным квартэтам, увайшло 13 лірычных кампазіцый. Мінская прэзентацыя пройдзе ў суправаджэнні WZ-Orkiestra.

m5ddrkBHKew

Творчы саюз спевака і паэта, што паспеў прайсці шэраг выпрабаванняў, доўжыцца з 2005 году. Сяброўства і плённая супраца Вайцюшкевіча і Някляева прынеслі слухачам некалькі дзясяткаў запамінальных песень. “Гэта наша трэцяя вялікая супраца, – каментуе Зміцер Вайцюшкевіч, – “Зорке Дзіве” папярэднічалі альбомы “Танга з ружай” і “У нашых снах”. У новую праграму ўвайшлі кранальныя лірычныя песні на вершы Уладзіміра Пракопавіча, у асноўным прысвечаныя галоўнай тэме ў жыцці кожнага – тэме кахання. Таму і прэзентуем альбом вясной”.

24-га красавіка, 19.00

Палац культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3)

Інфалінія: +375336611432

Квіткі:  ад 26 руб. у касах і на сайце аператара Kvitki.by.