Зорнае неба вачыма беларусаў. Хутка з’явяцца маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

Суполка «Postcrossing in Belarus» публікуе новыя беларускія паштовыя маркі з традыцыйнымі беларускімі назвамі сузор’яў — «Астраномія. Зорнае неба вачыма беларусаў».


000.jpg

З’явіцца маркі павінны 5 ліпеня. На іх трапілі Воз (Вялікая Мядзведзіца), Стажары (Плеяды), зорка Каза (зорка Капелла ў сузор’і Возніка) і Тры Касцы (Пояс Арыёна).

Маркі выйдуць накладам у 40 тысяч экземпляраў, а ў лістах — 10 тысяч. Месца гашэння — Мінск-паштамт.