Зыгмунт “Зых” Буйноўскі вярнуўся ў Гродна праз 87 год

23.12.2013 У краіне

Выстава прац польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага працуе ў гарадзенскім Новым замку.

У міжваенны час, у 1926 годзе, калі мастак яшчэ быў жывы, яго выстава ўжо ладзілася ў гарадзенскім музеі. Працы Буйноўскага, у тым ліку з выявамі Гродна, прывезеныя з аддзелу Падляшскага музея ў Тыкоціне, дзе размяшчаецца сталая выстава прац мастака. Выставу адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, які акурат у гэты дзень наведваў з перадсвяточным візітам Гродна.

Зыгмунт Зых Буйноўскі, Zygmunt Zych Bujnowski, выстава, Новы замак, Гродна

get_img

get_img (6)

get_img (5)

get_img (4)

get_img (1)

 

get_img (2)

get_img (3)

Аляксей Табяшэўскі Ян Лялевіч, Твой Стыль

Тэгі: , ,