Кавальская “Існасць”
17 кастрычніка ў гродзенскай галерэі “Крыга” адкрылася выстава двух кавалёў. Віктар Старухін і Алесь Панцялей прадставілі гарадзенцам свае творы з жалеза. Большасць твораў на выставе знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі на Беларусі, але і па ўсім свеце. Хлопцы, што працуюць з жалезам, прэзентавалі выставу ў горадзе над Нёманам упершыню.“Чаму Існасць ? Таму што жалеза — яно нібыта жывое, і нам хацелася паказаць яго жыццё”, — кажа Віктар Старухін. На выставе — каля дзясятка розных твораў...