Сістэма Беларусь ад Андрэя Пачобута
Напрыканцы кастрычніка ў Польшчы выйшла кніга ад гарадзенскага журналіста, аўтара “Газэты Выборчай” Андрэя Пачобута. Прапануем вашай ўвазе невялічкую размову з аўтарам “Сістэмы Беларусь” (менавіта так называецца кніга). Назва кніжкі “Сістэма Беларусь” пераклікаецца з песняй “Сістэма РБ”, якая калісці гучала за вуснаў вашага брата Стаса ў адным з альбомаў гурта Deviation. – Магчыма сугучнасць ёсць. Але мне хацелася апісаць рэчаіснасць у Беларусі, каб яна была зразумела польскаму чытачу. Гэта...