Гродна

У Гародні адбыўся сумесны канцэрт “Сердца Дурака” і “Чэвенгура”

У Гародні адбыўся выступ двух культавых для беларускай публікі гуртоў: “Чэвенгура” і “Сердца Дурака”. Магілёвец Цімафей Яравікоў, вакаліст “Сердца Дурака” упершыню ў жыцці выступаў ў Гародні, і яго акустычны выступ нагадваў творчую сустрэчу. Адказы на пытанні, аповеды пра песні перамешваліся з жыццёвымі гісторыямі. Распачаў праграму Павал Цюменеў, які вядомы ў горадзе эксперыментамі з музыкай. Гэтым разам на сцэне замест брутальнага і злоснага электроншчыка ці металіста можна было пабачыць вясёлага...

21.04.2014

Выстава ў Гародні: новы погляд на ваенныя рэчы

У Гародні адкрылася ўнікальная выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю”, на якой можна ўбачыць больш за тысячу асабістых рэчаў салдат ХХ стагоддзя. Самыя першыя экспанаты звязаныя з англа-бурскай вайной канца ХІХ стагоддзя, а апошнія – з Другой сусветнай. Гэта асабістыя рэчы салдат, якія ваявалі ў Еўропе, ЗША і Японіі: біноклі і рыштунак, цыгарэты і грошы, музычныя інструменты, пляшкі, компасы і многае іншае. Усе рэчы належаць да прыватнага збору вядомага шведскага калекцыянера Торб’ярна...

17.04.2014

Гародня: выставу велікодных падарункаў адкрылі прадстаўнікі дзвюх канфесій

На выставе, што адкрылася ў доме-музеі Ажэшкі, прадстаўлена шмат велікодных падарункаў: яйкі і лялькі, баваўняныя вырабы, лыжкі і паштоўкі збіралі па горадзе ў народных майстроў. Апроч гэтага, тут выстаўленыя працы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з Гарадзенскага дзіцячага хоспіса. Пра выставу расказвае Ларыса Лотыш, загадчык аддзела выданняў на замежных мовах Гарадзенскай абласной бібліятэкі: — Гэтыя працы створаныя ў беларускіх традыцыях: тое, што выстаўлялася, было ў кожным доме. Гэта лялькі...

14.04.2014

18 майстроў прадставілі свае творы ў Гародні

Выстава, што носіць назву “ART-ПАНАРАМА”, прадставіла ў сенатарскай зале Новага замка працы з розных кірункаў: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, арт-аб’екты. Аўтары з розных гарадоў Беларусі выставілі агулам больш за 70 працаў ад 18 маладых творцаў. Пра выставу расказвае адзін з арганізатараў, гарадзенскі мастацтвазнаўца Марыя Загідуліна: — Гэта працы маладых майстроў, якія ўжо добра вядомыя і маюць дастатковы багаж ведаў. Пра свае працы расказала Кацярына Неўгень, майстар...

07.04.2014

Гарадзенскі выступ Таццяны Салаўёвай

Бард Таццяна Салаўёва зладзіла для гарадзенскіх слухачоў невялікае свята музыкі ў антыкавярні “Жывы час”. Канцэрт складаўся з умоўных трох частак, дзе беларускія народныя песні перамешваліся з аўтарскімі. Прагучала таксама ўжо вядомая ў Беларусі песня на словы мінскай паэткі Валярыны Куставай “Парыжанін”, кліп да якой хутка пабачаць жыхары краіны. Дапамагалі Таццяне музыкі Ігар Адасік і Аляксандр Блахін. Таццяна падзялілася з “Будзьма беларусамі!” ўражаннямі ад канцэрта і будучымі планамі: — Канцэрт...

03.04.2014

Горадня: размовы пра каханне і песні Шалкевіча

Гарадзенскія курсы “Мова нанова”, што прайшлі 31 сакавіка ў старажытным будынку кірхі, мелі назву “Вясна. Каханне. Заляцанні”. Размова на занятках ішла пра так званы “лексікон кахання”. Адбыўся таксама практыкум па заляцаннях. А складальнікаў вершаў пра каханне ўзнагародзілі невялічкімі прызамі. Гэтыя вершы любы з жыхароў Горадні мог даслаць на спецыяльную старонку ў фэйсбуку. Пра асаблівасці занятку расказаў адзін з арганізатараў, кіраўнік цэнтра “Трэці сектар” Вітаўт Руднік: — З самой...

01.04.2014

Гародня. Байк-фэст “Хавайся ў бульбу!”

25 красавіка Tribute Stuff Лермонт Akute The Toobes 26 красавіка BY Effect Ze Brocks Tribute “Metallica” Крама Irdorath Монгол Шуудан Дай Дарогу 87582 27.04.2014 07:00:00 150000 - 200000 +375 (29) 589-81-83 турбаза «Хімік» 53.802731, 24.18292

01.04.2014

Гарадзенскае гуканне вясны: танцы і спевы ў цэнтры горада

Свята гукання вясны 30 сакавіка ўпершыню ў горадзе правяла суполка традыцыйнай культуры. Месцам правядзення стала ўжо вядомая ў горадзе антыкавярня “Жывы час”. У свяце мог паўдзельнічаць любы ахвотны, што ў гэты час прыйшоў у раён гарадзенскай сінагогі. Пра свята расказвае арганізатар фестывалю Анастасія Янкоўская: – Гэта добрая традыцыя – клікаць вясну. У Мінску робяць нешта падобнае ўжо гадоў пяць, а мы вырашылі правесці ў Горадні. Асаблівасцю гэтага мерапрыемства стаў майстар-клас...

31.03.2014

У Горадні прайшоў міні-фэст эксперыментальнай музыкі

Гарадзенскія музыкі правялі невялікі фэст музыкі, якую ў горадзе называюць эксперыментальнай. Выступы гуртоў, у якіх прысутнічае мінімальная колькасць словаў, сабралі амаль сотню слухачоў у будынку былой гарадзенскай рэстарацыі “Шарур”. Для месцічаў выступілі гурты Earworm, Outro Pin, Rope, “Toчка K.”, “Demontazh характера”. Тыдзень таму ў гэтым жа памяшканні адбыўся канцэрт Піта Паўлава, на які сабралася толькі 15 чалавек, таму гэтым разам спадзяванні арганізатараў спраўдзіліся напоўніцу. Пра стылі...

31.03.2014

Ведай нашых! Гісторыя “гульні №1” у міжваенным Гродна

... знаўцамі гарадзенскага спорту, людзьмi, што памятаюць яшчэ тыя часы.  Але для пачатку я вырашыў задаць заўзятарам ФК “Нёман” і простым жыхарам Гродна пытанне: “Што вы ведаеце пра даваенны гарадзенскі футбол?”. Большасць людзей адказала, што “Нёман” і быў першай камандай. Але былі ...

29.03.2014
11 12 13
20