Віцебшчына

“Тураўскія краявіды” Рыгора Данчанкі

Адкрыццё выставы “Тураўскія краявіды” мастака Рыгора Данчанкі адбылося 30 красавіка ў Доме рамёстваў раённага цэнтру Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. Выставу адкрыў старшыня творчай суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін. У прысутнасці выхаванцаў мастацкай школы ён апавёў пра творчы шлях Рыгора Данчанкі, яго адметную жывапісную манеру, каларыстыку натурных эцюдаў. “Творы Рыгора Данчанкі, аб’яднаныя пад агульнай назвай “Тураўскія краявіды”, у абвешчаны Год роднай зямлі пашыраюць магчымасці духоўнага пранікнення...

04.05.2009

Выстава Рыгора Данчанкі ў Шаркаўшчыне

Адкрыццё выставы мастака, сябра суполкі “Пагоня” Рыгора Данчанкі адбудзецца 30 красавіка а 15-й гадзіне ў Доме рамёстваў раённага цэнтра Шаркаўшчына, што на Віцебшчыне. На выставе будуць прадстаўленыя творы жывапісу, створаныя мастаком у 70-80-х гг. мінулага стагоддзя. Гэта, найперш, эцюды, напісаныя з натуры на Тураўшчыне, адкуль мастак родам. Усяго экспазіцыя складаецца з 24 твораў алейнага жывапісу. Выстава будзе доўжыцца да канца траўня. “Мастак Рыгор Данчанка, сябра творчай суполкі “Пагоня”...

29.04.2009

Свята паэзіі ў Наваполацку

Суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны сумесна з бібліятэкай імя Я.Коласа 24 сакавіка арганізавалі ў Наваполацку творчую сустрэчу з найлепшымі літаратарамі Віцебшчыны. Падчас сустрэчы старшыня Віцебскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко прэзентаваў зборнік вершаў «Ад ніў прыдзвінскіх». Аўтары зборніка Франц Сіўко, Ірына Жарнасек, Лера Сом, Алесь Аркуш, Лявон Неўдах, Змітрок Куніцкі, Галіна Варатынская, маладыя паэты Ірына Бельская...

25.03.2009

У Мёрах адкрыўся Музей кнігі і друку

Літаратары Міхась Скобла, Алена Масла і музыкант Яраш Малішэўскі выступілі ў Мёрах 16 студзеня. У праграме сустрэчаў – сярэднія школы № 2 і № 3. Падчас першай сустрэчы Алена Масла (выпускніца СШ № 3), супрацоўніца выдавецтва “Мастацкая літаратура”, распавяла пра сваю творчасць ды ўзгадала школьныя гады. Міхась Скобла распавёў пра кампанію “Будзьма!”, абвесціў конкурсы для вучняў і пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю. Найбольш спадабаўся вучням ды настаўнікам верш...

20.01.2009

Анатоль Вярцінскі і Эдуард Акулін на Лепельшчыне

Учора Анатоль Вярцінскі і Эдуард Акулін наведалі Лепельскі край, дзе ў межах кампаніі “Будзьма” адбыліся дзве творчыя сустрэчы. Спачатку сталічныя госці выступілі ў Каменскай сярэдняй школе, якую ў 1952 годзе скончыў Анатоль Вярцінскі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры і класік беларускай паэзіі. Сутрэча пачалася са словаў удзячнасці роднай школе, настаўнікам, малой Радзіме – Лепельшчыне. Прачытаўшы некалькі сваіх хрэстаматыйных і новых вершаў, Анатоль Вярцінскі...

18.12.2008

Бардаўская песня загучала ў касцёле

Бардаўскую песню ўсё часцей можна пачуць у нетрадыцыйных для музычных выступленняў месцах. Напрыклад, у касцёлах. Сваімі ўражаннямі ад канцэрту, які адбыўся ўчора ў касцёле Найсвяцейшай Троіцы горада Глыбокае, падзяліўся з “Будзьма!” Зміцер Бартосік, вядомы беларускі бард. “Выступленне ў касцёле немагчыма ні з чым параўнаць. Цудоўная акустыка ў сілу архітэктурных асаблівасцяў касцёлу робіць гучанне больш моцным. З іншага боку, я не магу сабе дазволіць шмат саркастычных выказванняў і вольнасцяў, “...

11.11.2008

Зьміцер Бартосік у Глыбокім

Канцэрт вядомага барда Зміцера Бартосіка адбудзецца 9 лістапада, а 19.00, у горадзе Глыбокае, у касцёле Найсвяцейшай Троіцы. Сардэчна запрашаем! 1001

08.11.2008

Чарговы полацкі фестываль “Званы Сафіі” будзе жалобным

5 лістапада ў Полацку пачнецца ХІІІ Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”. На гэты раз фестываль прысвечаны памяці Мікалая Ільніцкага, былога дырэктара Полацкага Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка. Мікалай Ільніцкі заўчасна пайшоў з жыцця два гады таму. Сёлета яму споўнілася б 60 год. Падчас фестывалю, што працягнецца да 30 лістапада, запланавана серыя арганных канцэртаў памяці Мікалая Ільніцкага. 952

04.11.2008

Наваполацк сустракаў Уладзімера Арлова

16 кастрычніка ў будынку бібліятэкі імя Якуба Коласа жыхары Наваполацку гутарылі са славутым беларускім пісьменнікам, гісторыкам, віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЕН-цэнтру Уладзімерам Арловым. Сустрэча была арганізаваная сябрамі мясцовай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Ірынай Бельскай, паэтэсай, лаўрэатам прэміі часопіса “Дзеяслоў” у намінацыі “Лепшы дэбют”, і Зміцерам Шчэрбікам у межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма”. Абмежаваная колькасць месцаў і маленькі памер памяшкання, у якім адбывалася...

17.10.2008
10 11 12
13