Усе замкі Гарадзеншчыны змясцілі на магніты
Каб пазнаёміць жыхароў Беларусі з гісторыяй, гарадзенскія адмыслоўцы вырабілі серыю магнітаў, прысвечаную замкам Гарадзеншчыны. На магнітах — Лідскі і Гарадзенскі замкі, іх змены пад час перабудоваў, замкі ў Міры і Гальшанах, Навагрудку і Крэве. Пра ініцыятыву расказвае гісторык Зміцер Кіенка: “Першыя магніты з замкамі мы з маім сябрам Ігарам Адасікам зрабілі яшчэ год таму. Ігар намаляваў выяву, і з’явілася ідэя зрабіць з яе нейкі сувенір. Потым вырабілі невялікую партыю, якая ляжыць у нас да гэтага...