Горадня: Па Нёмане на гандоле
У Горадні можна стаць венецыянскім падарожнікам, праплыўшы на гандоле па фарфатары Нёмана. Пра ідэю стварэння гэтага транспарту расказвае ўласнік гандолы Аляксандр Гуліда: — Нас, аматараў адпачынку на вадзе, чалавек дзесяць, і ў кожнага свая маленькая лодка. Я рэалізаваў сваю даўнюю мару, і мы цяпер разам можам сабрацца, каб у лодцы пасмажыць курыцу, мяса. Сярод нас ёсць нават прафесійны кок. Як кажа Аляксандр, макет гандолы, што будзе называцца “Пасейдон”, распрацоўшчыкі ўзялі ад палякаў у Аўгустове...