Горадня

У Гародні паказалі моц вулічнага воркаўту

Пляцоўка былога тэхнікума фізічнай культуры, а цяпер факультэта фізічнай культуры Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымала 14 ліпеня 2013 года аматараў воркаўту, што прыехалі сюды амаль з усёй вобласці. Каля 50 ўдзельнікаў прадэманстравалі свае фізічныя магчымасці. Здавалася, што можна паказаць на звычайных брусках і перакладзінах — але гэтыя маладыя хлопцы, нібы гутаперчавыя, круціліся на іх усімі магчымымі спосабамі, дэманструючы магчымасці сваіх целаў. Вядома, што воркаўт — гэта адна...

15.07.2013

Мастакі з Польшчы ды Нямеччыны зведалі Гародню і падзяліліся ўражаннямі

Вернісаж па выніках пленэру “Я зведаў Гародню” прайшоў у галерэі “Крыга”. Польскія і нямецкія мастакі, якія завіталі на пленэр і на працягу тыдня малявалі Гародню, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад горада і беларусаў. Мастакі прыехалі ў суботу, і першае, што іх здзівіла, — чысціня вуліцаў і адсутнасць людзей на гэтых чыстых вуліцах: “Так чыста… Гэта заўсёды і ўсюды так? І чаму няма людзей? Што здарылася?” — пыталіся яны ў мастачкі Алены, якая нарадзілася ў Беларусі. “Ну, так лета ж…” “Дык вось і мы...

15.07.2013

У Гародні адкрылі міжнародную выставу памяці Каханоўскага

На тэрыторыі гарадзенскага заапарка 9 ліпеня адкрылася міжнародная філатэлістычная выстава, прысвечаная заснавальніку гарадзенскага заапарка Яну Каханоўскаму. Выстава прадстаўляе 28 калекцый з трох краін: Беларусі, Літвы і Польшчы. На марках — выявы, звязаныя з аховай прыроды, раслінамі, жывёламі і птушкамі, а таксама гісторыяй. Адмыслова да выставы Беларуская пошта выдала паштовыя маркі з выявамі жывёл заапарка. Гэтыя маркі можна тут жа, на выставе, пагасіць адмысловым штэмпелем. Штэмпель і выдадзеныя...

10.07.2013

Гарадзенцы адзначылі ноч Івана Купалы — самую разгульную ноч у годзе

Калі запалілі агонь, усё вакол стала трошку містычным. Вогнішча палыхала  і ўздымалася на некалькі метраў. Яно было такім вялікім, што скакаць праз агонь ніхто не адважваўся яшчэ гадзіны чатыры. Гучалі купальскія спевы. Сцэна з музыкамі размяшчалася на вадзе. Людзі вадзілі карагоды ды праводзілі купальскія абрады. Язычніцкія традыцыі ў сучасным святкаванні выліліся ў тое, што шукаць папараць-кветку людзі кінуліся ў ваду п’янымі. Іх шматпакутным пошукам кіравалі вядоўцы вечару, і спрадвечна беларуская...

09.07.2013

У Гародні далі джазу

Два дні ў цэнтры Гародні адбываўся міжнародны фэст “Гародня-джаз-2013”. Гэтае мерапрыемства ў горадзе над Нёманам зрабілася ўжо традыцыйным, бо праходзіць 8 раз. Цяпер перад пранікнёнай публікай давалі джазу не толькі гарадзенскія выступоўцы, але і госці з Літвы і Польшчы. У першы дзень на сцэну, што знаходзілася ў Новым замку апроч эстрадна-духавога гарадзенскага аркестра МНС і біг-бэнда Гарадзенскай абласной філармоніі выйшаў літоўскі бэнд “Beatles’n’Jazz”. Падзея сабрала ў дворыку...

02.07.2013

Гародня: 10 гадоў без Быкава

Ушанаваннем гэтай даты займаліся дзве розныя арганізацыі. З дзяржаўнага боку гэта быў музей Багдановіча, у двух залах якога адбывалася прэзентацыя выставы да 10-годдзя са смерці пісьменніка. Выстава, на якую прыйшло ўсяго 5 чалавек, адкрылася двума фільмамі і ўнікальнай экскурсіяй, падчас якой расказвалі малавядомыя факты з жыцця і творчасці пісьменніка. Першы фільм называўся “Гэта мы” — сумесны праект TUT.BY з  Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў  (г. Дзяржынск). У яго межах на...

24.06.2013

Гародня: Акустычны фэст ў закінутай частцы

Музычны фэст “Акустыка-2013”, на якім выступіла больш за дзесяць выканаўцаў, праходзіў у адным з ангараў былой вайсковай часткі амаль у цэнтры Гародні. На імправізаваную імпрэзу завіталі выступоўцы з Мінска, Полацка, Слуцка, Вілейкі ды іншых гарадоў. На сцэну, складзеную тут жа, на месцы, з паддонаў, выходзілі і ўжо вядомыя гарадзенскія музыкі. Сярод выканаўцаў былі і гурт “Людзі на балоце”, і Юрый “Смур” Дубовік, які нядаўна пачаў выконваць беларускія спевы, і Ганка Валынец з Вілейкі, што спявала...

24.06.2013

Гарадзенскае “РЭХА” сабрала больш за 200 чалавек

Фестываль пад назвай “РЭХА” прайшоў недалёка ад Горадні, ля самай польскай мяжы, і сабраў больш за 200 чалавек. Гэты фэст стаўся першай ластаўкай будучых фэстаў. На лясной базе “Велес” апошні музычны фестываль праходзіў пяць гадоў таму. Усе папярэднія мерапрыемствы забараняліся мясцовымі ўладамі. — Фэст “Рэха” мы арганізавалі на 10-годдзе нашага гурта Earworm, — кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Аляксей Коўтун. — Юбілей у нас у снежні, але мы падумалі, што ўзімку нешта такое правесці не зможам...

10.06.2013

Гародня: Свята ў гонар Ажэшкі

Літаратурнае свята ў самым цэнтры горада, выстава кніг на адкрытым паветры, выступы пісьменнікаў і паэтаў — гэта толькі малая частка таго, што адбывалася 1 чэрвеня на гарадзенскай вуліцы Ажэшкі каля дома-музея паэткі. Усе прысутныя маглі паслухаць выступы гарадзенскіх пісьменнікаў, а за музычную частку адказвалі прадстаўнікі нацыянальных суполак (рускія, украінцы, габрэі і іншыя). Са збораў гарадзенскай бібліятэкі імя Карскага былі прынесеныя кнігі для міні-выставы, прысвечанай гэтым нацыянальным...

03.06.2013

Чаму так не і з’явіўся трамвай у Гародні?

Электрычнае святло ёсць цяпер у кожным доме, а сто гадоў таму яно было для абраных. Пра гісторыю гарадзенскай электрастанцыі і планы адкрыцця ў горадзе трамвайнага руху расказвае гісторык Андрэй Вашкевіч . Андрэй кажа, што 12 снежня 1912 года электрастанцыя на вуліцы Аляксандраўскай (цяпер Будзённага) падала на горад першы ток. — Дык а чаму не з’явіўся ў Гародні трамвай? — Да адкрыцця ў гародзе трамвайнага руху справа не дайшла. А ў дакладзе гарадской думы аб выніках першых месяцаў дзейнасці гарадской...

31.05.2013
14 15 16
31