Бюст Максіма Багдановіча працы Алеся Ліпеня перадалі музею ў Гародні
Сёння ў Гарадзенскім музеі Багдановіча вялікае свята. Бюст працы Алеся Ліпеня — гэта першы ў музеі твор вядомага беларускага скульптара. Перадача бюста праходзіла ў форме невялікай прэзентацыі. Паэтка і прадстаўнік гарадзенскага універсітэта Ала Петрушкевіч расказала пра творчасць Максіма Багдановіча і пра той час, калі гэты бюст знаходзіўся ва ўніверсітэце. Цяпер ён перададзены ў дар музею Багдановіча. Выступіла і жонка скульптара Альгерда Ліпень. Скульптуры Ліпеня, якія выяўляюць беларускіх класікаў...