Берасцейшчына

Да друку падрыхтаваны трэці выпуск “Берасцейскіх кнігазбораў”

Супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавалі да друку трэці выпуск “Берасцейскіх кнігазбораў”. Кніга абапіраецца на матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыіі, якая была прысвечана 450-гадоваму юбілею шэдэўра беларускага кнігадрукавання, Берасцейскай (альбо Радзівілаўскай) Бібліі (1563 год). Выданне пачынаецца публікацыяй факсімільнага арыгінала і беларускага перакладу “Прадмовы” Мікалая Радзівіла да Брэсцкай Бібліі. Астатнія матэрыялы зборніка падзелены...

10.12.2014

Музычная мапа Баранавіч: з тупікоў – у новыя перспектывы!

14 кастрычніка ў Баранавічы завітае “Кірмаш праектаў” – прэзентацыя культурніцкіх ідэй і паспяховых практык, аб’яднаных мэтай развіцця музычнай сферы горада. Сустрэча стане працягам ток-шоу на гэтую ж тэму, але набудзе больш выразны трэнінгавы фармат. У фокусе – усталяванне партнёрскіх сувязяў паміж зацікаўленымі бакамі. Запрашаюцца ўсе неабыякавыя! “Кірмаш праектаў” ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, які звычайна выглядае як публічная прэзентацыя гатовых ідэй паляпшэння...

10.10.2014

Музычная мапа Баранавіч: з тупікоў – у новыя перспектывы!

14 кастрычніка ў Баранавічы завітае “Кірмаш праектаў” – прэзентацыя культурніцкіх ідэй і паспяховых практык, аб’яднаных мэтай развіцця музычнай сферы горада. Сустрэча стане працягам ток-шоу на гэтую ж тэму, але набудзе больш выразны трэнінгавы фармат. У фокусе – усталяванне партнёрскіх сувязяў паміж зацікаўленымі бакамі. Запрашаюцца ўсе неабыякавыя! “Кірмаш праектаў” ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, які звычайна выглядае як публічная прэзентацыя гатовых ідэй паляпшэння...

10.10.2014

У Брэсцкай вобласці знайшлі бівень маманта

Пры расчыстцы канала малой ракі Няслуха на паўднёвай ўскраіне в. Гутава, што ў Драгічынскім раёне, экскаватаршчык ПМК-3 Аляксандр Сацюк дастаў на паверхню бівень маманта. Па ўзгадненні з Нацыянальнай акадэміяй навук незвычайная знаходка перададзена археалагічнаму музею ў Моталі Іванаўскага раёна для спецыяльнай апрацоўкі, кансервацыі і захоўвання. Як паведаміў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Камароў, мясцовасць, дзе знойдзены бівень маманта, будзе...

25.09.2014

Магічная мапа Пінска ад Ціхана Чарнякевіча

Палацы і гароды, п’яныя песні пад гітару і цішыня сквераў. Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч расказаў пра магічны Пінск. Дом Плятэраў Калі заязджаеш у горад з івацэвіцка-целяханска-лагішынскага кірунку, цябе неадменна сустрэне гіпсавая баба з караваем і надпісам “ПІНСК”. Твар бабы, так кажуць мясцовыя, злеплены са старшыніхі гарвыканкама ў 1980-я гады, той самай, якую пасля Чарнобыля выправілі на паніжэнне ў Берасце, у цэнтральную бібліятэку. Дык вось, завярнуўшы ад бабы направа,...

11.07.2014

Баранавічы паэтычныя. Дзе ў горадзе самы паэтычны раён і чаму ніхто не заўважае бульвар Якуба Коласа?

Дзе ў нашым горадзе самы паэтычны раён і чаму ніхто не заўважае бульвар Якуба Коласа? “IP” паглядзела, якім паэтам прысвяцілі Баранавічы свае вуліцы. Расійскіх вуліц больш, чым беларускіх Пры ўсёй, здавалася б, непаэтычнасці нашага маладога і пераважна індустрыяльнага горада, у Баранавічах можна налічыць больш за два дзясяткі вуліц, названых у гонар паэтаў. На нашых шыльдах сустракаюцца як імёны мясцовых творцаў, так і агульнанацыянальных, а таксама знакамітыя  імёны найбліжэйшых суседзяў. Зрэшты...

02.04.2014

“Мова Нанова” у Баранавічах

Баранавіцкія курсы ініцыявала  Юлія Траццяк , яна ж і будзе праводзіць заняткі. Першыя заняткі правялі выкладнікі менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Заняткі прайшлі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Запрашаем на  суполку баранавіцкіх курсаў Відэа з першых баранавіцкіх заняткаў: 86449 22.03.2014 21:00:00 Баранавічы Паўлава, 12

16.03.2014

Белавежская пушча: ад часоў Ягайлы – да поўнай запаведнасці

Паляванні князёў, асушэнне і аднаўленне балот, прызнанне ЮНЭСКА і будучыня Пушчы пасля прыняцця паправак у Лясны кодэкс. Гладкая дарога ў запаведны лес Калі асфальт гладкай дарога раптам прывядзе да сцяны цёмна-зялёнага леса, вы апынецеся ў зусім іншым свеце – у свеце 500 зуброў і дубоў, якім ужо каля паў века, трохсотгадовых сосен, елак і ясеняў. Белавежская пушча – невялікая захаваная частачка стражытнага лесу, які колісь рос ад Балтыйскага мора і да самога Буга. Пушча пачала ахоўвацца аж з 1409...

07.03.2014

Баранавічы ў Інстаграм. Люты-2014

Сакавітая падборка ад выдання  intex-press.by. Аўтар – Алесь Гізун @alina_scream Зіма махае рукою на развітанне Тысячны нумар Intex-press, каты на дахах і на дрэвах, цень святога Валянціна і Ленін у акенцы – у лютаўскай падборцы баранавіцкіх фотаздымкаў з Інстаграм. @skoodima Шпацыр па горадзе @intex_press А вы верыце ўсяму, што пішуць на сценах? @olchik_papusheva Палёт над зімой… @intex_press І са спазненнем, і з памылкамі… @intex-press Цень святога Валянціна...

03.03.2014

Жыхароў Баранавіч паспрабуюць павярнуць да роднай мовы

Прэзентацыя бясплатных інтэрактыўных курсаў беларускай мовы “Мова нанова” пройдзе ў Баранавічах 15 сакавіка.  Пра гэта Intex-press паведаміў адзін з заснавальнікаў курсаў “Мова нанова” Глеб Лабадзенка.  Так праходзяць курсы “Мова нанова” ў Мінску   Па інфармацыі  афіцыйнага сайта  моўных курсаў, асноўная мэта заняткаў – вывучэнне беларускай мовы ў інтэрактыўнай, займальнай і нязмушанай форме.  – Многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім...

03.03.2014
1 2 3
8