Ворша

У Оршы абвясьцілі конкурс да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы

Ідэя зрабіць выставу дзіцячага малюнку да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы належыць грамадзкаму аргкамітэту, які створаны дзеля падрыхтоўкі імпрэзаў, прымеркаваных да гэтай значнай гістарычнай падзеі. Актывісты запрасілі да ўдзелу ў выставе юных аршанцаў, чый узрост не перавышае 18-ці гадоў. Малюнкі, якія прымаюць сябры аргкамітэту, павінны адпавядаць тэме “Грунвальд вачыма сучасьнікаў” і могуць быць выкананыя ў любой выяўленчай тэхніцы. Тэкст цалкам. 35328

17.06.2010

Зміцер Вайцюшкевіч: «Такіх крыкаў “Млын” яшчэ не чуў!»

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з шэрагам сольных канцэртаў па Віцебскай вобласці 16 чэрвеня. Гэтым разам канцэрты прайшлі ў Оршы, Багушэўску і м.Сянно Багушэўскага раёну. Зміцер Вайцюшкевіч: «Традыцыйна з’едзіў. У Сянне на канцэрт прыйшлі работнікі культуры, якіх спецыяльна для майго выступу вызвалілі ад працы раней. Мне давялося за гадзіну апавесці ўсё сваё жыццё, бо людзі прыйшлі на канцэрт абаслютна незнаёмага ім чалавека. Сагрэліся, адпачылі. І я гэтаму рады. У музей “Млын”, што ў Оршы, прыйшлі...

17.06.2010

Зміцер Вайцюшкевіч пункт за пунктам паглынае выступамі Беларусь

Зміцер Вайцюшкевіч наведае з сольнымі выступамі Віцебшчыну 16 чэрвеня. А 12-й артыст распачне сольны канцэрт у краязнаўчым музеі г.Орша. Музей знаходзіцца па адрасе: Уваход вольны. А 16-й выступ адбудзецца ў музычнай школе г.Сянно. А 18-й сольны выступ Змітра мае адбыцца ў ДК г.п.Багушэўска Сенненскага раёну. Канцэрты ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 34907

10.06.2010

Лабадзенка і Валошын: аршанскія гастролі

Творчы дуэт Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валошына наведаў Оршу і ваколіцы на працягу 12–14 траўня.  Першы выступ адбыўся ў школе №20 Оршы, у залі школьнага тэатру. Глеб Лабадзенка апавёў аршанцам аб працы над факсімільным выданнем непадцэнзурнай «Ладдзі Роспачы». Глеб Лабадзенка: – Мяркую, вам – землякам Караткевіча – гэта будзе асабліва цікава: пабачыць, якім асфальтавым катком прайшліся савецкія цэрберы па гэтай выдатнай навэле Уладзіміра Караткевіча. На 23-х старонках я налічыў больш за 200 правак!...

18.05.2010

Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын ладзяць турнэ па школах

Шэраг творчых сустрэч з удзелам Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валошына пройдзе па Беларусі на працягу траўня. 12 траўня творцы завітаюць у СШ №13  г.Мінска і распачнуць выступ у 8.30. Школа знаходзіцца па адрасе:  вул. Адзінцова, 32 У вёскі Дзешчанка Уздзенскага раёну Мінскай вобласці творчая сустрэча пачнеца а 10-й гадзіне. А 14-й пачуць выступоўцаў можна будзе ў Мінску, у будынку ліцэя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які знаходзіцца па адрасе: вул. Ульянаўская, 8. 13 траўня творчы тандэм наведае...

10.05.2010

Расклад выступаў Вайцюшкевіча на красавік

Шэраг сольных выступаў Змітра Вайцюшкевіча пройдзе па Беларусі на працягу красавіка. 6 красавіка: У СШ №3 г.Ворша Віцебскай вобласці Зміцер дасць выступ перад школьнікамі а 12-й. Школа знаходзіцца па адрасе: вул.1 Мая, 41. А ў 16.00 у Гарадку Віцебскай ...

01.04.2010

«Рождение города» в Орше

Выставка с таким названием открылась недавно в музее истории. Название это многозначно, ведь рождением города можно считать разные эпохи его жизни. Сотрудники музея за отправную точку посчитали время строительство Оршанского замка. Его формированию и посвящена экспозиция, в которой представлены макеты городища и замка, а также материалы археологических исследований из фондовых собраний музейного комплекса истории и культуры Оршанщины. Тэкст цалкам. 29546

02.04.2010

Канцэрт Тацьцяны Беланогай у Воршы

13 лютага 2010 г. (субота) у Воршы ў музеі Уладзіміра Караткевіча (вул. Леніна, 26) адбудзецца канцэрт Тацьцяны Беланогай. Пачатак 18.00. 27072

11.02.2010

Зміцер Вайцюшкевіч працягвае ездзіць па Беларусі з сольнымі выступамі

Гэтым разам артыст завітае ў мястэчка Бобр Крупскага раёну Мінскай вобласці і ў г.Ворша Віцебскай вобласці 5 лютага. У мястэчку Бобр выступ адбудзецца ў сярэдняй школе і распачнецца ў 12.00, а ў Воршы канцэрт распачнецца ў ...

03.02.2010

Выстава аршанскіх майстроў у Віцебску

Аршанскі клуб народных майстроў у зале Віцебскага абласного цэнтра народнай творчасці прапануе выставу “Захапленне жыццём”. Лепшыя вырабы аршанскіх майстроў вымушаюць захапляцца віртуознасцю чалавечых рук і багаццем беларускай культуры. Носьбіты сакрэтаў традыцыйных беларускіх відаў народнай творчасці прадставілі на выставе ўсю яе рознастайнасць. Тут можна ўбачыць усе віды рамёстваў: лазапляценне, разьба па дрэву, апрацоўка скуры, вышыўка, бісерапляценне, ткацтва. Тэкст цалкам. 23839

28.12.2009
1 2 3
4