Гарадзенка адраджае батанічны сад Жылібера, але яму пагражаюць надвор’е і самі гараджане
Гісторык Наталля Канюк з 2011 года адраджае батанічны сад, які некалі стварыў у Гродне французскі батанік Жан Жылібер. За гэты час яна пасадзіла каля 70 дрэваў. Дрэвы дараць гарадзенскія калекцыянеры. Апошняя пасадка прайшла 22 кастрычніка. Гэтым разам Вера Удот і Яўгенія Пупко падаравалі дрэйцыю шаршавую, дрэвавідны піон і фарзіцыю. Агулам у гэты дзень высадзілі сем раслін: акрамя вышэйпералічаных яшчэ вейгелу, коркавы дуб, піхту і цюльпанавае дрэва. Наталля Канюк і галоўны інжынер Гродназелянбуда...