Нацыянальная самаідэнтыфікацыя ў цэнтры ўвагі беларускіх і ўкраінскіх экспертаў
Круглы стол на тэму “Беларуская ідэнтычнасць ва ўсходнееўрапейскім кантэксце” адбыўся 21 траўня ў памяшканні кнігарні “Є” ў Кіеве. Круглы стол ладзіўся ў межах фестывалю сучаснай незалежнай беларускай культуры “Беларуская вясна”, што праходзіў з 3 па 18 траўня 2009 году ва Украіне. У круглым стале ўзялі ўдзел незалежныя беларускія і ўкраінскія эксперты. Яны закранулі шырокі спектр праблемаў, характэрных для сучасных працэсаў беларускага і ўкраінскага нацыятварэння, і далі сваю ацэнку развіццю нацыянальнай...