Віцебск. Прэзентацыя альбома “Ваячак” адбылася на паддашку
28 красавіка ў Віцебску ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыўся выступ Зміцера Вайцюшкевіча, падчас якога выступоўца прэзентаваў свой альбом “Ваячак”, а таксама праграму беларускага шансона на вершы Генаддзя Бураўкіна. У Віцебску дажджыла, але пад дахам бітлз-клуба “Чердачок” (ён жа “Паддашак”) сабралася купка неабыякавых да беларушчыны гараджан. У той вечар рэдкі ў культурна-паўночнай сталіцы госць Зміцер Вайцюшкевіч даваў сваё прадстаўленне, амаль шоў – ён і танчыў...
