Шалом распачаў свой шлях з Гародні
Прэзентацыя ваеннага рамана Артура Клінава “Шалом” і адкрыццё фотавыставы “Горад Сонца” адбылася 24 лютага ў гарадзенскай галерэі “Крыга”. Гэта была першая афіцыйная прэзентацыя рамана ў Беларусі. 28 студзеня ў дзень выхаду ў Мінску адбыўся толькі эксклюзіўны продаж самой кнігі. Па словах Артура, “у гэтай кнізе шмат аўтабіяграфічнага. Усе падзеі ўзятыя з жыцця. Да Прыкладу, мастак, што малюе мандавошак, — гэта Зміцер Вішнёў”. “Гэтай прэзентацыяй, — кажа Артур Клінаў, — я хачу адкрыць шлях драйву...