Берасцейская хваля. Sciana і Terrakod згуляюць у ракенрол з Жывалеўскім (+audio)
Адна з самых яскравых беларускіх альтэрнатыўных камандаў дае вялікі канцэрт у Мінску праз перапынак у год. 21 сакавіка ў клубе «Піраты» берасцейцы прадставяць ужывую свой новы альбом « Мы застанемся ». Альбом « Мы застаемся » гурт Sciana прадставіў пры канцы 2013 году як « энэргічную, змястоўную ды сэнсава завершаную » працу. У гэтым маглі пераканацца наведнікі прэміі « Даём рады », дзе Sciana намінавалася на « Альбом году » і як след дала чаду на вечарыне, пасля чаго сталічных прыхільнікаў гурту...