Таварыства аховы помнікаў: не разбіць, не спыніць, не стрымаць
Цэлы шэраг сустрэчаў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзіць найбліжэйшым часам Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. 30 ліпеня старшыня Таварыства Антон Астаповіч і вядомы актор, тэлевядучы, краязнаўца Юрый Жыгамонт наведаюць археалагічны летнік каля вёскі Мохаў Лоеўскага раёну Гомельскай вобласці. Размова пойдзе пра гістарычна-культурныя каштоўнасці Лоеўшчыны, пра гісторыю гэтага цікавага рэгіёну Беларусі. Плануецца таксама дэманстрацыя тэлефільму “Тураў”...