Вілейка

Музычная сустрэча да дня нараджэньня Вацлава Ластоўскага

Вялейскае выданне “ВОЛАТ” запрашае на літаратурна-музычную сустрэчу, прымеркаваную да дня нараджэньня Вацлава Ластоўскага. Выступяць бард Раман Яраш, музыкі Віктар Сямашка і Алег Жудкі. Чакаем вас 9 лістапада а 18.00. Тэлефон для даведак 8 029 272 94 86. Уваход вольны. Мерапрыемства ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 78498

08.11.2013

Гурт “Людзі на балоце” з Горадні выступіў у Вялейцы

1 траўня ў Вялейцы адбылася музычная вечарына, прысвечаная 150-годдзю паўстання за незалежнасць. У Вялейку завіталі выдатныя гарадзенскія музыкі “Людзі на балоце”, падтрымала іх мясцовая выканаўца Ганна Валынец. Напачатку імрэзы некалькі слоў пра гадавіну паўстання сказаў краязнаўца Аляксей Лужынскі. Ён распавёў пра выйшаўшы новы нумар выдання “ВОЛАТ” і пра планы вялейскіх краязнаўцаў на бліжэйшы час, запрасіў далучацца да вандровак і суботнікаў на гістарычных мясцінах Вялейшчыны...

02.05.2013

Ноч музеяў: Вілейка

22 траўня, Вілейка. Ноч музеяў. На пляцы Свабоды на працягу 5-6 гадзін вілейчукі і госці гораду змогуць убачыць тэатралізацыю “Ноч музеяў”, шоў-конкурс ...

14.05.2010

Навіны рэгіёнаў: Мёры. Вілейка. Глыбокае. Наваполацк. Масты

Мёры. Даўніну — з аўкцыёну Мясцовыя ўлады ўжо запланавалі прадаць з аўкцыёну сядзібу Рудніцкіх у вёсцы Асада-Дзедзіна. Гэта пабудова пачатку ХІХ стагоддзя доўгі час стаіць закінутая. У савецкія часы тут знаходзілася калгасная кантора, затым — клуб. З 1985 года былы маёнтак пустуе, будынак разбураецца. Да 2003 года сядзіба нікому ўвогуле не належала. Раённыя ўлады мелі намер правесці рэстаўрацыю будынка, але не знайшлі сродкаў нават на праектную дакументацыю, таму і прынялі такое рашэнне. Тэкст цалкам...

26.02.2010

Нямецкі мастак Гельмут Малецке ў Вілейцы

Выстава карцін нямецкага мастака Гельмута Малецке адкрываецца 12 лютага o 16.00 у выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея. У экспазіцыі – 22 палатны. У 1970-я гады Гельмут Малецке пацярпеў з-за сваіх поглядаў: дзяржаўныя органы ГДР вынеслі яму забарону на прафесію, мастака абвінавачвалі ў скажэнні свядомасці людзей, забаранялі прадстаўляць свае працы ў публічных месцах. У нашым рэгіёне творы Гельмута Малецке выстаўляюцца ўпершыню. Тэкст цалкам. 27226

12.02.2010

Вялейка ад стражытнасьці да сучаснасьці

Выстава пад такой назвай праходзіць ў Вялейскім цэнтры мастацкай творчасьці навучэнцаў. Выставу арганізавалі Вялейскі краязнаўчы музей (дырэктар Ганчар С.Н.) і Вялейскі цэнтр мастацкай творчасці навучэнцаў (дырэктар Захарыч Т.М.). Дзейнічаць яна будзе на працягу лютага. Тэкст цалкам. 26870

09.02.2010

Запрашаем у падарожжы “Вілейскі край” і “Блізкая далёкая поўнач”

МГА “Гісторыка” шчыра запрашае ў падарожжы па Вілейшчыне 21 лютага і Віцебшчыне 27 лютага. Маршрут “Вілейскі край” 21 лютага: Мінск – Вілейка – Бараўцы – Заброддзе – Цынцавічы – Любань – Куранец – Снежкава – Касута – Старынкі – Ілля – Вязынь – Вілейка – Мінск. У праграме: ...

08.02.2010

Канцэрт Hard New Year у Вілейцы

Hard New Year – не цяжкі год, а канцэрт цяжкой музыкі. 26 снежня 2009 а 18-ай кінатэатр “Мір” горада Вілейкі запрашае ўсіх завітаць на чарговы рок – канцэрт. Удзельнічаюць: НиТи, InspierenS, Chernovar, Vитамин. Тэкст цалкам. 22604

08.12.2009

Сольны выступ Плясанава ў Вілейцы

Сустрэча з Андрэем Плясанавым у Вілейцы адбылася 5 снежня. Андрэй Плясанаў, лідэр гурта P.L.A.N., ужо неаднарадова наведваў Вілейку з выступамі. Гэтым разам спявак выступіў з сольным канцэртам. На мерапрыемстве прысутнічала каля 30 чалавек. Выступ адбыўся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Відэа з выступу: http://vialejka.org/2009/12/06/vystup-andrjeja-pljasanava-5-snezhnja-vidjea.html. Фота з выступу: http://vialejka.org/2009/12/06/kancjert-pljasanava-vjalejjcy-abvestka.html. 22614

08.12.2009

Канцэрт Плясанава ў Вялейцы

5 сьнежня ў Вялейцы адбудзецца сустрэча з Андрэем Плясанавым. Андрэй Плясанаў – лідэр гурта P.L.A.N. . Спадар Плясанаў ужо наведваў Вялейку разам зь пісьменнікам Васілём Якавенкам і выступаў са сваімі песьнямі. Цяпер жа ён дасьць нармалёвы сольны канцэрт у прыватным памяшканьні. Тэкст цалкам. 21949

30.11.2009
2 3 4
5