Літоўскі акцёр Юозас Будрайціс прадставіў у Віцебску фотавыстаўку “Маё кіно”
Вядомы савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно Юозас Будрайціс прадставіў у Віцебску выстаўку фатаграфій, зробленых ім на здымках фільмаў. Экспазіцыя “Маё кіно. 1970-1990 гады” размясцілася ў музеі Марка Шагала, дзе адбылася творчая сустрэча з аўтарам. Віцебск стаў другім горадам Беларусі пасля Мінска, дзе акцёр прадставіў свае работы. Сталічная публіка мела магчымасць азнаёміцца з фатаграфіямі мэтра кіно ў лістападзе 2013 года ў час кінафестывалю “Лістапад”. На здымках паказаны...