Глыбокае

Навіны рэгіёнаў: Мёры. Вілейка. Глыбокае. Наваполацк. Масты

Мёры. Даўніну — з аўкцыёну Мясцовыя ўлады ўжо запланавалі прадаць з аўкцыёну сядзібу Рудніцкіх у вёсцы Асада-Дзедзіна. Гэта пабудова пачатку ХІХ стагоддзя доўгі час стаіць закінутая. У савецкія часы тут знаходзілася калгасная кантора, затым — клуб. З 1985 года былы маёнтак пустуе, будынак разбураецца. Да 2003 года сядзіба нікому ўвогуле не належала. Раённыя ўлады мелі намер правесці рэстаўрацыю будынка, але не знайшлі сродкаў нават на праектную дакументацыю, таму і прынялі такое рашэнне. Тэкст цалкам...

26.02.2010

У Глыбоцкім касцёле адкрыта выстава мінскага фатографа Алены Шаліма

У Глыбоцкім касцёле адкрыта выстава мінскага фатографа Алены Шаліма, сябры фотаклуба “Мінск”. Яна прысвечаная каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, якая адбылася ў жніўні мінулага года. Тэкст цалкам. 28303

24.02.2010

У Глыбоцкай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з бардам Марыяй Новікавай

У Глыбоцкай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з бардам Марыяй Новікавай. Сустрэча прайшла ў рамках кампаніі “Будзьма”. На сустрэчы прысутнічалі старшакласнікі з глыбоцкіх школ, а таксама тыя, хто цікавіцца беларускай бардаўскай песняй. Марыя Новікава нарадзілася ў Падсвіллі, яе маці – вядомая на Глыбоччыне паэтка Марыя Баравік. Зараз Маша Новікава жыве ў Мінску, яна выкладае ў школе ў Самахвалавічах, а таксама з’яўляецца арганісткай Чырвонага касцёла. Яна ўмее зацікавіць...

05.02.2010

Прэзентацыя кнігі “Гульня ў гарады” ў Глыбокім

... спадарства! Запрашаем Вас наведаць прэзентацыю кнігі “Гульня ў гарады”, якая адбудзецца 17 студзеня 2010 г. у 14.00 у кавярні “Лаліта” па адрасе: г. Глыбокае, вул. Мікалаева, 4. Кніга прадстаўляе вопыт даследвання сучаснай арганізацыі і ладу жыцця малых гарадоў Беларусі. Тэкст цалкам. ...

13.01.2010

У Віцебску прадаюць этна-дыскатэкі і рэканструкцыю партызанскага быту

Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкаму падлічвае прыбыткі: за дзевяць месяцаў культурніцкія ўстановы вобласці зарабілі 13 з паловай мільёнаў. Гэта амаль на палову больш, чым было запланавана. Зарабляе культура зараз не толькі выставамі ды канцэртамі. Напрыклад, у віцебскім цэнтры “Задзвінне” за невялічкую плату можна паспрабаваць зляпіць гліняны гаршчок ці сплесці нешта з саломкі пад кіраўніцтвам вопытнага майстра. У Шаркоўшчыне паставілі казку-мюзікл ды возяць яго па вёсках. У Глыбокім ладзяць...

15.12.2009

Глыбоцкі андэграўнд: “Цяжка гэтаму паверыць, яшчэ цяжэй праверыць”

Пад Глыбокім існуе андэрграунд! Цэлы падземны горад са шматлікімі таямніцамі. І хто ведае, можа гадоў праз пяць-дзесяць гэта стане самым наведваемым турыстычным аб’ектам Беларусі. Не слабо вам прайсціся з экскурсіяй па падземнаму тунэлю даўжынёй у тры кіламетры з запаленымі свечкамі ў манашскіх сутанах з капюшонамі ад глыбоцкай царквы – да Беразвечча! Для паўнаты адчуванняў і прыліву адрэналіну ў турыстаў на гэтым шляху– можна яшчэ й запусціць у падзямеллі пару-тройку прывідаў. Тэкст цалкам...

11.12.2009

Новыя старонкі з гісторыі Шаркоўшчыны і Глыбоччыны

Пры падтрымцы глыбоцкіх актывістаў Руху “За Свабоду” выдадзена кніга “Валерыянаўскія школы ксяндзоў Лужэцкіх піяраў”. Кніга распавядае пра гісторыю Лужэцкай школы ксяндзоў піяраў, якая існавала ў XVIII–першай трэці XIX ст.ст., пра арганізацыю навучання, парадкі ў школе. Прыводзіцца спіс настаўнікаў і вучняў. Тэкст цалкам. 19381

02.11.2009

Пад Глыбокім адбылося перапахаванне нямецкіх салдат

На могілках Харашкі бліз Глыбокага 6 кастрычніка 2009 года адбылося перапахаванне нямецкіх салдат загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны. Тэкст цалкам. 16701

06.10.2009

Турыстычная Беларусь: Ksay shade

“Сядзіба прафесара электрычнасці і магнетызму” – рэшткі сядзібнага дому Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане. “Драўляны цуд” – царква 18 стагоддзя з вёскі Вялец, Глыбоцкага раёну. Цяпер знаходзіцца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. “Разганяючы аблокі” – драўляны млын пачатку 20 ст., Музей народнай архітэктуры і побыту. 15891

28.09.2009

«Рэспубліка супраць аўтакратыі»: першая прэзентацыя ў Глыбокім

... супраць аўтакратыі. Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах». Адбудзецца яна 7 жніўня і амаль на курорце. Мы маем на ўвазе сталіцу Паазер’я — Глыбокае. Кніга гісторыка Анджэя Сулімы-Камінскага «Рэспубліка супраць аўтакратыі. Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах» апавядае пра перыяд ...

06.08.2009
2 3 4
5