Блогер прапануе зрабіць са старога ясеня ў парку Жылібера гістарычную скульптуру
Вядомы гарадзенскі блогер Мечыслаў Супрон прапанаваў гарадзенцам выкарыстаць стары ясень у парку Жылібера, каб стварыць арыгінальны турыстычны аб’ект, які раскажа пра гісторыю горада. Яшчэ ў 2012 годзе стары ясень быў спілаваны супрацоўнікамі “Зелянбуда”. Дрэва пазбавілася сваёй кроны і ўсіх сукоў з-за таго, што ўяўляла небяспеку для наведнікаў парку. Многія былі радыя, што дрэва не спілавалі пад корань, а захавалі значную частку магутнага ствала. Праз некалькі месяцаў гарвыканкам...