Навагрудак

Камоцкі едзе ў Навагрудак

Канцэрт-сустрэча з Алесем Камоцкім пройдзе ў Наваградку Гродзенскай вобласці 8 жніўня. Сустрэча пройдзе ў гістарычна-краязнаўчым музеі, які знаходзіцца па адрасе: вул. Гродненская, 2. Пачатак у 14.00. Канцэрт ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 13339

31.07.2009

“Гісторыка” вандруе па замках

... аб’яднанне “Гісторыка” запрашае ўсіх у чарговую вандроўку 17 жніўня. Гэтым разам вандроўка адбудзецца па Гродзеншчыне: Шчорсы–Любча–Навагрудак–Мір. Шчорсы (мястэчка ў Навагрудскім раёне) стала вядомым у XVIII ст. дзякуючы будоўлі палацавага комплексу з вялікім паркам і ставамі....

04.08.2009

Вандроўка па мясцінах гістарычнай Літвы адбылася 20 чэрвеня

Падарожжа здзейснілі ўдзельнікі канферэнцыі “Міленіюм Літвы”, якая прайшла напярэдадні 19 чэрвеня ў навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама запрошаныя госці. Падчас вандроўкі навукоўцы наведалі вёску Літва Маладзечанскага раёну, Літоўку Наваградскага раёну, вёскі Гарадзішча і Гарадок, горад Наваградак. Выбар мясцінаў быў невыпадковы. Як адзначыў падчас канферэнцыі гісторык Леанід Акаловіч, назоў “Літва” здавён адносіцца да тэрыторыі Беларусі. Корань слова...

23.06.2009

Вандроўка да тысячагоддзя Літвы пройдзе 20 чэрвеня

Вандроўка па мясцінах старажытнай Літвы ў межах святкавання тысячагоддзя Літвы адбудзецца 20 чэрвеня. У вандроўцы возьмуць удзел навукоўцы, спецыялісты ў галіне гісторыі і культуры Беларусі, удзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі “Міленіюм Літвы”, якая адбудзецца 19 чэрвеня. Сярод іх Мікола Купава, Здзіслаў Сіцька, Анатоль Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Анатоль Цітоў і іншыя. Вандроўка ўлучыць наведванне такіх гарадоў і вёсак, як Літва Ляхавіцкага раёну, Гарадзішча Ляхавіцкага раёну, Літоўка Наваградскага...

18.06.2009

Падарожжа ў гісторыю ВКЛ для слонімцаў 26 красавіка

Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзіць краязнаўчае падарожжа ў гісторыю Вялікага княства Літоўскага спецыяльна для жыхароў Слоніма. Вандроўка адбудзецца 26 красавіка 2009 года. Вы пабачыце старажытныя замкі і сядзібы ВКЛ: Навагарадак, Любча, Шчорсы чакаюць цікаўных гасцей, каб прыадчыніць таямніцы роднай зямлі. Кантакты: +37529 5043114 Чакаем Вас! 9414

25.04.2009

Экскурсія “Шлях Караля Міндоўга” 26 красавіка

Праз Мір, Любчу, Навагрудак і возера Свіцязь праляжа маршрут экскурсіі-анімацыі “Шлях Караля Міндоўга”. Падчас вандроўкі вы даведаецеся пра жыццё і ...

21.04.2009

Сустрэчы Дануты Бічэль з жыхарамі Наваградка і Бярозаўкі

У нядзелю, 29 сакавіка, пісьменніца Данута Бічэль правядзе творчыя сустрэчы з жыхарамі Наваградка і Бярозаўкі. Спадарыня Данута прэзентуе таксама кнігу ўспамінаў “Хадзі на мой голас”, якая выйшла ў серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Запрашаем усіх ахвотных 29 сакавіка: 13.00 – Бярозаўка, гарадская бібліятэка; 15.00 – Наваградак, гісторыка-краязнаўчы музей. 8091

26.03.2009

Помнік Міндоўгу з’явіцца ў Навагрудку

Конны помнік заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага будзе ўстаноўлены ў 2009 годзе. Над праектам працуе мінскі скульптар Генадзь Буралкін. Кампазіцыя з бронзы на каменным пастаменце рыхтуецца да адзначэння 1000-годдзя першага ўзгадвання Літвы ў летапісах і 965- годдзя Навагрудка – першай сталіцы ВКЛ. Кася КРОТ 3019

09.12.2008

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Павел Давідоўскі

У намінацыі “Краіна Беларусь” “За возерам -Літва,” “Маўклівыя сведкі былога” (Навагрудак),  “Самотны палац” (Косава): У намінацыі “Людзі Беларусі” “Маляры” (Камай), “Квасная прафесія” (каля Шчучына),...

09.12.2008

“Будзьма” шануе памяць Адама Міцкевіча

26 лістапада з нагоды ўгодак смерці Адама Міцкевіча адбудуцца чатыры літаратурныя імпрэзы. Жыхары Ліды вітаюць паэта Васіля Зуёнка і пісьменніка Міхася Скоблу аб 11.45 у каледжы завода “Оптык” і а 13.45 у педагагічнай вучэльні. Пісьменнік Барыс Пятровіч і бард Зміцер Бартосік наведаюць вучняў фінансава-эканамічнага каледжу Навагрудку а 12.00  і завітаюць у гімназію для адораных дзяцей а 15.00. 2243

25.11.2008
1 2 3
4