Гродна

“Кіпень” з “Крыгі”: карціны супраць вайны

Выстава жывапісных палотнаў Ларысы Макатун, натхнёных вайной ва Ўкраіне, адкрылася ў галерэі “Крыга”. Больш за дзесятак вялікафарматных алейных палотнаў мастачка напісала цягам апошніх двух год – акурат на хвалі ўкраінскай трагедыі. Аднак глядач не ўбачыць на іх танкаў, жаўнераў, сцягоў, крыві або іншых прыкметаў батальнага жывапісу. На большасці карцін – выявы …імбрыкаў у розных канфігурацыях. Адсюль і асацыяцыі з “кіпнем” ды “кухоннымі войнамі”. Ларыса прызнаецца, што не мае ва Ўкраіне родных,...

03.07.2015

Неба выбрала іх, а яны выбралі Гродна: аднавілася традыцыя авіяцыйных фестываляў

... магчымасць скочыць з парашутам у тандэме з інструктарам альбо самастойна. Арганізатарамі фэсту выступілі “Асацыацыя аматараў авіацыі горада Гродна” і “Гродзенскі абласны аэраклуб”. © Твой стыль 115669

01.07.2015

Прыгоды Мамы Му ў Гродна

7 чэрвеня лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” прыехаў у Гродна, каб паказаць спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр гарадзенскім дзеткам. Першы выступ ...

19.06.2015

Ад Мэльеса да Кітана. У Гродне беларускія музыкі агучылі класіку нямога кіно

... краіны запрашаюць да ўдзелу мясцовых музыкаў. Гэтак, год таму ў якасці сучасных тапераў выступіў гурт “Раса мечтателей”, а гэтым разам Гродна прадстаўляў вядомы калекцыянер вінілу і дзіджэй Шмольц. Яго абстрактная музыка выдатна паклалася на відэашэраг Каўфмана. Арганізатары ...

25.06.2015

Падарожжа па Палестыне і подых Мёртвага мора – у цэнтры Гродна

Выстава народных рамёстваў з-над берагоў Мёртвага мора прадстаўленая ў Музеі гісторыі рэлігіі. У экспазіцыі выкарыстана больш за 70 экспанатаў. Гэта паліхромная кераміка, вышыўка, вырабы з перламутра, прадметы, выразаныя з аліўкавага дрэва і зробленыя са шкла. Кожны род заняткаў у рэгіёне мае непаўторную гісторыю. Напрыклад, палестынская кераміка вядомая археолагам яшчэ з біблійных часоў. Яе вылучае непаўторная разнастайнасць формаў: кубкі, глыбокія чашы, збаны, талеркі… Да найлепшых узораў адносіцца...

24.06.2015

Гарадзенцы ладзяць “Арт-пікнік для дзецей”

Упершыню ў Гродне пройдзе мастацкі пікнік для дзяцей і дарослых. Імпрэза пройдзе 31 траўня базе “Велес”. Пра незвычайнае мерапрыемства і яго мэты распавядае адна з яе арганізатарак Вольга Хробак . – “Арт-пікнік” – гэта новы сацыяльна-культурны праект, які, я спадзяюся, стане новым этапам у арганізацыі вольнага часу маленькіх і дарослых гарадзенцаў. З дапамогай гэтай імпрэзы мы хочам паказаць прываблівасць актыўнага культурнага і здаровага ладу жыцця… Мерапрыемства цалкам бясплатнае...

28.05.2015

Захаваем традыцыі разам

Кожны год 26 мая ў Швейцарскай даліне збіраюцца дзеці, якія на працягу года старанна вывучалі народны фальклор, ваенную гісторыю Беларусі, спартыўны турызм і краязнаўства. “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” традыцыйна правёў сваё адкрытае мерапрыемства “Карагод сяброў”. Удзельнікі не толькі атрымалі граматы за сваю добрую працу на працягу ўсяго года, але яшчэ і пахваліліся тым, чаму навучыліся. Краязнаўцы і фалькларысты паказалі народныя абрады і гульні. Турысты...

27.05.2015

Першы Tandem Evening адбыўся ў Гродне

Больш за 30 чалавек сабралася, каб паразмаўляць на англійскай, нямецкай, французкай і польскай мовах, пазнаёміцца з новымі людзьмі. У якасці “моўных лідэраў” выступалі носбіты мовы: Яна з Нямеччыны, Вольга з Польшчы і Рон з Люксэмбурга – якія зараз працуюць у Гродне па валанцёрскіх праграмах, а таксама Ганна, якая выкладае ў Гродне ангельскую мову. На наступнай сустрэчы ўдзельнікі Tandem Evening змогуць папрактыкавацца таксама ў італьянскай мове. У хуткім часе на сустрэчах можа з’явіцца і “беларускі...

22.05.2015

Прэзентацыя першага беларускага прыгодніцкага фэнтазі ў Гродна

... беларусамі!” запрашае на фантастычную прэзентацыю рамана “Сем камянёў” і сустрэчу з ягоным аўтарам Аляксеем Шэінам 23 траўня ў “Краму “Ц” (г. Гродна, вул. В. Траецкая, 16). Пачатак: 15.00 У Яся, звычайнага гарадскога школьніка, захварэла лепшая сяброўка, Мірка. Людзі кажуць, што гэтая хвароба ...

19.05.2015

Анлайн-выстава: гарадзенец аб’яднаў сённяшнія вуліцы горада з фота часоў вайны

Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прадставіў на сваёй старонцы ў сацсетцы Укантакце праект “1941-1944. Гродна на вайсковых фотаздымках”. “З дапамогай праекта вы можаце зрабіць невялікі шпацыр у часе і адчуць атмасферу гадоў вайны, – кажа аўтар ...

05.05.2015
4 5 6
20